Регистрация Закрыть
Логин:  
Пароль:
   Забыли пароль?  
 
Введите свой e-mail, который Вы указывали при регистрации: Закрыть
 
 
 
 
Закрыть
 
 
 
Вернуться  
 

КЕЙС: Адкрыццё галерэі сучаснага мастацтва «Ў»

Дата: 9 ноября 2009
Автор: Marketing.by
Регион: Беларусь
Тема: Event-маркетинг
Источник: Marketing.by
Комментарии: 3

7 кастрычніка адбылося адкрыццё галерэі сучаснага мастацтва пад назвай «Ў». Галоўная мэта галерэі — стварыць свабодную прастору для творчасці, дзе мастакі і наведвальнікі адчувалі б сябе вольна.

Агенцтва: Publicis Hepta Belarus
 
Замоўца: «У нескладовае», галерэя сучаснага мастацтва
 
Дата правядзення: 7 кастрычніка
 
Спонсары мерапрыемства: «БНБ-Банк», «Атлант Тэлеком»
 
Колькасць удзельнікаў: 300 чалавек
 
Тып мерапрыемства: Прэзентацыя
 
Канцэпцыя:
«Табу»
Галерэя «Ў» — незвычайная галерэя: у ёй дазволена тое, што забаронена ў іншых выставачных залах. Бо яе галоўная мэта — стварыць свабодную прастору для творчасці, дзе мастакі і наведвальнікі адчувалі б сябе вольна.
 
Да таго ж гэта галерэя сучаснага мастацтва, а яно выходзіць за межы традыцый і правілаў.
 
Таму асноўнай тэмай прэзентацыі стала тэма табу, а дакладней — парушэння табу, на што сучасны беларус адважваецца рэдка.
 
«Калісьці даўно людзі стварылі табу, зараз табу ствараюць людзей. Не смяяцца, не плакаць, не рызыкаваць, не пытаць, не рабіць, не быць. Паўсюль забароны і забабоны.
Усё, што не дазволена, забаронена.
 
Трэба ведаць табу, каб ведаць, што парушаць. Трэба быць мастаком, каб парушыць. Бо творчасць і ёсць парушэнне табу».
 
Апісанне мерапрыемства:
Традыцыйна агенцтва прадумвае для прэзентацыі афармленне і «культурную праграму». Зразумела, што для прэзентацыі «Ў» і тое і другое павінна было быць нетрадыцыйным.
 
Унутры памяшкання было на што паглядзець: першай экспазіцыяй стала персанальная выстава Сяргея Кірушчанкі EARTH ART («Надышоў час шчыльна заняцца прыземленым мастацтвам»).
 
Таму для прэзентацыі самой галерэі агенцтва прапанавала выкарыстаць вонкавую частку будынка: на белыя сцены праецыравалася відэаінсталяцыя «Рэтраспектыва беларускага актуальнага мастацтва ХХ–ХХI стагоддзяў» (праекты беларускіх мастакоў, створаныя як у Беларусі, так і за яе межамі).
 
Каб госці не заблукалі ў восеньскай цемры, уваход у галерэю асвятлілі з дапамогай вогнішч у бочках і гірлянд.
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснага мастацтва Беларусь
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь  
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь
 
Таксама перад будынкам паставілі стары «Масквіч» — ён замяніў скрыню для галасавання. Арганізатары праводзілі апытанне па сучасным мастацтве, а наведвальнікі апускалі свае адказы ў гэтую напаўпразрыстую ўрну.
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь
 
Унутры галерэі госці змаглі парушыць некалькі табу. Напрыклад, пакаштаваць забаронены напой — абсэнт — і закусіць забароненым плодам.
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь
 
Усё тое, што наведвальнікі думаюць пра сучаснае мастацтва, яны маглі выказаць без аніякай цэнзуры на двух палотнах: чорным па беламу і белым па чорнаму.
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь адкрыццё
 
Калі гэтай прасторы не хапала, то свае думкі можна было пакінуць і на сценах: у туалеце яны пакрытыя адмысловай фарбай, на якой можна пісаць крэйдай, — спецыяльна для таго, каб даць усім жадаючым магчымасць выказацца. Жадаючыя скарысталіся магчымасцю, і сцены запоўніліся надпісамі вельмі хутка.
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь адкрыццё
 
Ад традыцыйнага вядучага-тамады адмовіліся: усё, што патрэбна, паведамляў «закадравы» голас. Таксама «закадрава» чыталі тэксты па мастацтве і філасофіі маладыя акцёры тэатра «Кампанія».
 
А маладыя літаратары прэзентавалі свае творы персанальна — яны ладзілі імпрэзу ў кнігарні.
 
Калі сучаснае мастацтва шмат хто не лічыць мастацтвам, то бута — гэта танец, які шмат хто не лічыць танцам. Таму бута-перформанс ад шведкі беларускага паходжання Ірыны Ануфрыевай стаў нібыта танцавальным увасабленнем канцэпцыі галерэі «Ў».
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь адкрыццё
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь адкрыццё
 
Таксама для гасцей выступілі Сяргей Пукст, група «Гурзуф» і DJ Томас (Літва).
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь адкрыццё
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь адкрыццё
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь адкрыццё
 
Такім чынам, на прэзентацыі было створана тое, што прынята называць «утульнай атмасферай»: нягледзячы на ўласнае стаўленне да сучаснага мастацтва, госці адчувалі сябе вольна і доўга не хацелі «павольна разыходзіцца».
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь адкрыццё
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь адкрыццё
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь адкрыццё
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь адкрыццё
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь адкрыццё
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь адкрыццё
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь адкрыццё
 
«У нескладовае» «Ў» галерэя сучаснае мастацтва Беларусь адкрыццё
 
Ў матэрыяле выкараставаны фота з парталаў Relax.by, Open.by, сайта Еўрапейскага радыё для Беларусі i з apxiву Галерэi.


Комментарии: 3
Для обсуждения этой статьи Вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.
Добавить в  



 
 

Red Graphic Дизайн и
программирование: