Віншуем уciх з найвялікшым святам i Калядамі
Дата: 6 января 2012
Автор: Marketing.by
Регион: Беларусь
Тема: Традиционный маркетинг
Источник: Marketing.by
Комментарии: 0
Автор: Marketing.by
Регион: Беларусь
Тема: Традиционный маркетинг
Источник: Marketing.by
Комментарии: 0
Marketing.by віншуе уciх сваіх чытачоў з найвялікшым святам, адным з самых любімых у чарадзе навагодніх дзён для многiх Беларусаў. Гэтае свята — традыцыйная падстава праявіць душэўную цеплыню, дабрыню i мiласэрднасць.
КАЛЯДЫ вельмi старае свята, непасрэдна звязанае з астранамiчным новым годам. Па даўняй традыцыі на КАЛЯДЫ прынята збірацца разам, каб пабачыцца з роднымі, успомніць продкаў, падзякаваць Богу за пражыты год. І куды б лёс не закідваў беларусаў: у Сібір ці на Далёкі Усход, у Заходнюю Еўропу ці ў Паўночную Амерыку, у такія дні яны заўсёды імкнуліся быць разам.
Эра глабалізацыі і свабодных рынкаў зрабіла калядныя святы агульнымі. Ва ўсім свеце людзі розных веравызнанняў пачалі святкаваць Каляды. Для беларусаў гэтае спрадвечнае свята застанецца заўжды радасным, велічным і бездакорна аптымістычным.
Вясёлых Каляд!
|
|
|
Добавить в  
|
