Регистрация Закрыть
Логин:  
Пароль:
   Забыли пароль?  
 
Введите свой e-mail, который Вы указывали при регистрации: Закрыть
 
 
 
 
Закрыть
 
 
 
Вернуться  
 

У Беларусі з’явіўся першы рэйтынг гарадоў

Дата: 18 марта 2010
Автор: Marketing.by
Регион: Беларусь
Тема: Рейтинги
Источник: Marketing.by
Комментарии: 0

Рэйтынг беларускіх гарадоў — першае маштабнае даследаванне, аб’ектамі якога з’яўляюцца не адміністрацыйныя адзінкі (вобласці ці раёны), а кропкі эканамічнага росту — гарады.

У рэйтынг увайшлі 134 аб’екты — усе 112 гарадоў, а таксама 22 гарадскія паселішчы, якія з’яўляюцца цэнтрамі раёнаў. Разгляд гарадоў у якасці аб’ектаў даследавання не толькі стварае новыя магчымасці для аналізу, але і накладвае пэўныя абмежаванні на выбар паказчыкаў методыкі ў сувязі з недахопам статыстычных даных па тэрытарыяльных адзінках і праблемамі, звязанымі з іх апрацоўкай.
 
Для пабудовы рэйтынгу па кожным з гэтых гарадоў былі выбраныя для аналізу наступныя паказчыкі:
  • тэмп росту насельніцтва за перыяд 1989-2006 гг., %;
  • міграцыйны прырост за 2005-2006 гг. да насельніцтва, %;
  • сярэднямесячная заработная плата, тыс. руб.;
  • доля занятых на малых прадпрыемствах ад агульнай колькасці занятых, %;
  • доля эканамічна актыўнага насельніцтва да ўсяго насельніцтва, %;
  • сума экалагічных плацяжоў за шкодныя выкіды, тыс. руб.;
  • транспартная даступнасць, км.
У ТОП-20 гарадоў Беларусі ўвайшлі:
 
 
Высновы і заканамернасці рэйтынгу
 
Высвятляецца, што паўплывала на пазіцыі гарадоў у табліцы і ці можна растлумачыць «паспяховасць» гарадоў нейкімі дадатковымі фактарамі, не ўключанымі ў статыстычны аналіз.
 
Сталічная агламерацыя
 
Сталіца Беларусі мае не самы высокі патэнцыял якасці жыцця, вызначаны па абраных паказчыках, і саступае першае месца невялікаму па памеры гораду. Падобная сітуацыя назіралася і ў выпадку з рэйтынгам гарадоў Польшчы, дзе невялікі Сопат абышоў Варшаву.
 
Як можна заключыць з атрыманых вынікаў рэйтынгу, для Беларусі характэрна станоўчая дынаміка развіцця сатэлітарных гарадоў, якія акружаюць буйныя гарады краіны, асабліва сталіцу. Вынікі рэйтынгу дазваляюць сцвярджаць аб існаванні Мінскай агламерацыі ў шырокім сэнсе дадзенага тэрміна.
 
У дачыненні да блізкіх да Мінска населеных пунктаў назіраецца яскравы эфект субурбанізацыі — гэта датычыць гарадоў з першай шасцёркі прадстаўленага рэйтынгу — Заслаўя, Фаніпаля, Смалявічаў, Лагойска і Дзяржынска. Прычым высокае месца гэтых гарадоў у рэйтынгу статыстычна не прадвызначана іх блізкасцю да сталіцы (гэты паказчык у вазе выніковага індэкса дадзеных 5 гарадоў займае не больш за 23 %). Далёкія сатэліты Мінска таксама займаюць высокія месцы ў рэйтынгу — Жодзіна (9), Стоўбцы (10), Узда (12), Маладзечна (15), Мар’іна Горка (27), Чэрвень (32) і Барысаў (34). Гэта чарговы раз даказвае наяўнасць асіметрыі развіцця беларускіх рэгіёнаў у кірунку цэнтр—перыферыя.
 
З іншага боку, не пацвердзілася першасная гіпотэза складальнікаў рэйтынгу пра наяўнасць «пояса бядноты» вакол сталіцы дзяржавы. Такія «паясы» існуюць вакол сталіц некоторых краінаў, напрыклад Польшчы (Варшава), Германія (Берлін) і інш. «Паясы бядноты» — гэта рэгіёны, якія знаходзяцца непасрэдна па-за зонай субурбанізацыі сталіцы і значна адстаюць паводле паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ад іншых рэгіёнаў каріны. Гэта тлумачыцца, у першую чаргу, адтокам чалавечых рэсурсаў у сталічную агламерацыю. Для такіх рэгіёнаў таксама характэрна недаразвітасць сферы паслугаў, бо мясцовыя жыхары часта пераносяць уласнае спажыванне ў сталіцу.
 
У выпадку з Беларуссю назіраецца хіба толькі недаразвітасць сферы адукацыі ў далёкіх сатэлтіах Мінска (ні ў адным з іх няма ўстановаў вышэйшай адукацыі) і звязаны з гэтым адток ініцыятыўнай моладзі. Пакуль што, аднак, гэтыя працэсы не прывялі да значнага адставання ў развіцці сатэлітарных гарадоў. Тым не менш, цяпер ствараюцца ўсе ўмовы для з’яўлення «пояса бядноты» вакол сталічнай агламерацыі ў будучыні. Калі сама агламерацыя характарызуецца вышэйшым за сярэдні па краіне міграцыйным прыростам у 20052006 гг., то далёкія сатэліты, за выключэннем Узды, — значна ніжэйшым. Імаверна, наступствы адтоку людскіх рэсурсаў з гэтых гарадоў могуць праявіцца праз некаторы час.
 
Станоўчыя эфекты ад знаходжання побач з буйнымі прамысловымі і адміністрацыйнымі цэнтрамі назіраюцца і ў іншых месцах Беларусі: агламерацыя Полацк—Наваполацк (24 і 19 адпаведна), «сатэліты» Гомеля — Ветка (14) і, у пэўнай ступені, Буда-Кашалёва (26), «сатэліты» Брэста — Жабінка (16), Кобрын (18). Ляхавічы — спадарожнік Баранавічаў, нават апярэджвае яго ў рэйтынгу (29 і 46 адпаведна).
 
Абласныя цэнтры
 
Для Беларусі характэрны вышэйшы ўзровень развіцця буйных адміністрацыйных цэнтраў: усе 6 гарадоў—цэнтраў абласцей, уваходзяць у першую 20-ку рэйтынгу. Высокі ўзровень развіцця буйных адміністрацыйных цэнтраў тлумачыцца, у першую чаргу, інерцыйным эфектам савецкай рэгіянальнай палітыкі, скіраванай на стварэнне тэрытарыяльных кропак росту. Такія гарады атрымалі ў спадчыну прамысловыя гіганты, буйныя адукацыйныя ўстановы, а таксама органы сістэмы тэрытарыяльнага і галіновага кіравання. Адміністрацыйная сістэма незалежнай Беларусі мала чым адрозніваецца ад былой савецкай, таму абласныя цэнтры карыстаюцца прыярытэтам пры размеркаванні фінансавых плыняў у эканоміцы краіны. З абласных гарадоў найменшы патэнцыял для развіцця чалавечага капіталу мае Гомель (20), вышэйшую пазіцыю займаюць Брэст (7) і Гродна (8). Больш высокае месца ў рэйтнгу Брэста і Гродна тлумачыцца параўнальна вышэйшай ступенню дыверсіфікацыі эканомікі, лепшымі ўмовамі для развіцця малога і сярэдняга бізнесу.
 
Праект рейтынгу быў апублікаваны спецыяльным выданнем пад назвай «Рэйтынг гарадоў Беларусі: умовы развіцця чалавечага капіталу». У навуковай публікацыі прадстаўлены першы ў гісторыі Беларусі рэйтынг гарадоў. Набыць выданне можна ў «Акадэмкнiге».
 
Рэйтынг распрацаваны на падставе афіцыйных статыстычных дадзеных і паводле ўласнай аўтарскай методыкі. Разгледжаныя тэарэтычныя пытанні сучаснай эканомікі горада, апісаныя падыходы да рэйтынгавых методык, прадстаўленыя метадалогія і аналіз рэйтынгу беларускіх гарадоў.
 
Аўтары:
  • Уладзімір Валетка, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага тэхналагiчнага універсітэта;
  • Марэк Дуткоўскі, доктар навук, прафесар, загадчык кафедры даследаванняў гарадоў і рэгіёнаў Шчэцінскага універсітэта Дуткоўскі М.;
  • Дзмітры Бабіцкі, навуковы супрацоўнік Цэнтра сацыяльна-эканамічных даследаванняў CASE-Belarus
  • Залескі Міхаіл, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта


Комментарии: 0
Для обсуждения этой статьи Вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.
Добавить в  



 
 

Red Graphic Дизайн и
программирование: