Зялёнае святло: новая іміджавая кампанія для «Беларусбанка» ад TDI Group

Поделиться

Агенцтва TDI Group распрацавала новую іміджавую кампанію для «Беларусбанка»

КЛІЕНТ:

ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК»

ЗАДАЧА:

Распрацоўка іміджавай рэкламнай кампаніі, прысвечанай 95-годдзю банка.

МЭТА:

1. Працягнуць фарміраванне іміджу «Беларусбанка» як фінансавай структуры, што дынамічна развіваецца, як адкрытага і сучаснага банка з шырокім спектрам паслуг.

2. Паведаміць пра юбілей банка, але не рабіць на гэтым акцэнт.

МЭТАВАЯ АЎДЫТОРЫЯ:

• Ядро: маладыя і актыўныя людзі ад 20 да 45 гадоў. Тыя, для каго мае значэнне адкрытасць  банка. 

• Рэкламная камунікацыя таксама павінна адпавядаць дарослай аўдыторыі, якая з'яўляецца актыўным карыстальнікам банкаўскіх паслуг.

BACKGROUND:

«Беларусбанк» – гэта:

  • больш камфортнае жыццё простых людзей. «Беларусбанк» – у кожнай сям'і;
  • сацыяльна-арыентаваныя праекты ў галіне адукацыі, культуры і спорту;
  • развіццё малога і сярэдняга бізнесу;
  • развіццё буйнога бізнесу, буйнейшых прадпрыемстваў і кампаній Беларусі;
  • адзін з найбуйнейшых работадаўцаў Беларусі.

ВЫСНОВЫ

Банк становіцца не проста арганізацыяй, якая прадастаўляе фінансавыя паслугі, а з’яўляецца незаменным памочнікам, дарадчыкам і апорай у шырокім спектры жыццёвых сітуацый спажыўцоў і бізнес-працэсаў карпаратыўных кліентаў;

банк імкнецца разумець кліента і задавальняць яго патрэбы, пераўзыходзячы чаканні;

банк не проста «Заўсёды побач», пазначаючы сваю фізічную прысутнасць і гатоўнасць дапамагчы ў любы момант, – банк лепш за іншых ведае, як менавіта трэба дапамагчы.

Камунікацыйная платформа:

Банк, які заўсёды робіць больш для мяне!

АПІСАННЕ КАМУНІКАЦЫІ:

Стварыць эмацыянальную і чалавечую камунікацыю, што раскрые тое, якую карысць прыносяць спажыўцу інавацыі і тэхналогіі «Беларусбанка».

Карэкцыя акцэнту з «„БЕЛАРУСБАНК“ = ТЭХНАЛОГІІ» на «„БЕЛАРУСБАНК“ = высокатэхналагічны БАНК, ЯКІ РОБІЦЬ БОЛЬШ для ЖЫЦЦЯ КОЖНАГА».

Мы ўбудавалі ў камунікацыю чалавека, што дазволіць персаніфікаваць камунікацыю, адлюстраваць кліентаарыентаванасць банка ў дачыненні да сваіх існуючых і патэнцыяльных кліентаў, паказаць практычную карысць інавацый.

ІДЭЯ:

На працягу ўсіх 95 гадоў «Беларусбанк» імкнецца прадастаўляць новыя магчымасці, дапамагае рухацца наперад, аказвае падтрымку сваім кліентам, незалежна ад таго, просты гэта чалавек ці прадстаўнік буйнога бізнесу.

«Беларусбанк» увесь час самаўдасканальваецца, каб зрабіць жыццё сваіх кліентаў больш лёгкім і лепшым.

Слоган:

Зялёнае святло для лепшага жыцця!

TV:


KEY VISUAL:

Belarusbank_Gerasimenya_630.jpg

Belarusbank_family_630.jpg

Belarusbank_pekar_630.jpg


RADIO:

ТВОРЧАЯ КАМАНДА:

ААТ «АСБ БЕЛАРУСБАНК»

Агенцтва:

TDI GROUP

Прадакшн:

ONE LITTLE PRODUCTION

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: