Як захаваць дух настальгіі: AVC абнавіла дызайн этыкеткі піва «Жыгулёўскае» ад «Бабруйскага бровара»

27 Июля 2018 4446 0 Брендинг Дизайн
Поделиться

«Жыгулёўскае» – легендарны гатунак савецкага піва, які не страціў папулярнасці і ў наш час. Сёння яго варыяцыі вырабляюць ў некалькіх краінах СНД. Рэдызайн этыкеткі «Жыгулёўскага» ад «Бабруйскага бровара» прызначаны ўзмацніць прыкметнасць гандлёвай маркі на паліцы, асучасніць аблічча прадукту, зрабіць яго больш актуальным і прывабным . Пры гэтым для агенцтва AVC  важна было захаваць пазнавальнасць і характар брэнда.

05.jpg

01.jpg


- Мы пераасэнсавалі стылеўтваральныя канстанты – фірмовы жоўты фон і лагатып на сіняй плашцы. Колеры сталі больш чыстымі, а іх спалучэнне больш кантрасным. Так з’явілася неабходная сігнальнасць, дызайн стаў выразным. А дыяганальнае размяшчэнне лагатыпа дадало дынамікі і дазволіла павялічыць назву, узмацніць яе заўважальнасць, - каментуюць у AVC.

02.jpg
04.jpg

Геральдычныя элементы, якія не зусім адпавядалі духу часу, замянілі на рэтра-гравюру з выявай Мінска 70-х гадоў. Разам з вінтажным шрыфтам яна падтрымлівае характэрны настальгічны настрой. Адсылка да Мінска і пераклад этыкеткі на беларускую мову акцэнтуюць увагу на беларускім паходжанні прадукту, якое для многіх з'яўляецца прыметай якасці.

06.jpg









5527995a28ed7f5e0b7.jpg

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: