Як праграма "Падарожжа дылетанта" перайшла з TV у інтэрнэт — кейс ад velcom і GBS

Поделиться

Практычна ўсім беларусам знаёмы вобраз галоўнага «дылетанта» краіны, які падарожнічае па Беларусі і распавядае гісторыю маленькіх мястэчак, вёсак і гарадоў. Вобраз Юрыя Жыгамонта ў круглых акулярах і з парасонам – адзін з самых яскравых на беларускім тэлебачанні на пачатку нулявых. Але ж той факт, што аднойчы праграма “Падарожжа дылетанта” знікла з экранаў тэлебачання, збянтэжыў многіх.

Сёння, дзякуючы кампаніі velcom, новыя выпускі «Падарожжаў» можна назіраць у інтэрнэце, а першапачаткова – на інфармацыйным партале TUT.BY.

1.jpg

Праект: «Падарожжа дылетанта»

Арганізатары: кампанія velcom

Інфармацыйная падтрымка:  партал TUT.BY

2_.jpg

Праект «Падарожжа дылетанта» нясе ідэю распавесці як мага большай колькасці людзей пра тое, якую гістарычную каштоўнасць уяўляюць беларускія мястэчкі і вёскі.

Адна з ідэй ператварэння перадачы ў інтэрнэт-праект – ахапіць больш шырокую аўдыторыю і занізіць першапачатковы сярэдні ўзрост мэтавай аўдыторыі, наблізіцца да маладых людзей, якія зараз актызна глядзяць візуальны кантэнт на інтэрнэт-рэсурсах.

3.jpg

Мэты праекта: Першапачатковай мэтай праекта быў працяг перадачы, якая з’яўляецца любімай для шматлікай аўдыторыі. Па-другое, арганізатары запланавалі паказаць як мага больш месцаў, якія з’яўляюцца сапраўднай каштоўнасцю для Беларусі. Даказаць, што беларускія землі поўняцца помнікамі архітэктуры, цудоўнымі краявідамі і захапляльнай гісторыяй. Глабальнай мэтай праекта з’яўляецца павелічэнне цікавасці да падарожжаў па Беларусі, прыцягненне турыстаў у маленькія мястэчкі краіны.

4.JPG

Рэалізацыя праекта: Перад арганізатарамі стаяла мэта захаваць праграму ў вядомым для аўдыторыі выглядзе, але ў той жа час зрабіць яе больш даступнай, сучаснай. Каб гэта здзейснiць, было вырашана адаптаваць праграму пад фармат анлайн, атктыўна прысутнічаць ў сацыяльных сетках, каб ахапіць яшчэ большую аўдыторыю.

Змяніўся і графік выхаду перадачы. Новыя выпускі «Падарожжаў дылетанта» зараз выходзяць два разы на месяц на канале YouTube партала TUT.BY. З лютага па май выйшла 10 новых выпускаў. Карыстальнікі сацыяльных сетак, чытачы інтэрнэт-СМІ цяпер маюць яшчэ больш магчымасцяў, каб не прапускаць новыя выпускі любімай перадачы, пастаянна сачыць за «падарожжамi», а таксама пакідаць свае каментары і аддаваць перавагі наконт таго, якія б месцы карыстальнікі «даследавалі» разам з вядучым праграмы.

Профіль самага вядомага «дылетанта» Беларусі з'явіўся ў блізкай для мэтавай аўдыторыі сацыяльнай сетцы «Одноклассники». Цяпер звяртацца да Юрыя Жыгамонта можна проста і аператыўна. Гэтым актыўна карыстаюцца аматары праграмы. Так да «дылетанта» прыходзяць лісты з падзякамі, незвычайнымі пытаннямі, цікавымі дадатковымі фактамі пра тыя месцы, дзе ўжо пабываў Юрый са сваёй перадачай. Таксама ў сацыяльнай сетцы гледачы прапаноўваюць новыя населеныя пункты, якія маюць даўнюю і займальную гісторыю, цікавую для фармата перадачы «Падарожжа дылетанта».

Акрамя публікацый і прасоўвання асноўных ролікаў у SMM кампаніі velcom дадаткова ішла падтрымка праекта ў выглядзе кароткіх відэа з загадкамі, звязанымі з месцамі, пра якія Юрый Жыгамонт распавядаў у выпусках. Вядучы атрымаў у агульнай колькасці 4 676 рэакцый на свае пытанні.

Пазнавальным для аўдыторыі застаўся вобраз вядучага Юрыя Жыгамонта. Таксама засталося нязменным музычнае афармленне застаўкі перадачы (музыка гурта «Стары Ольса»).

Новае ў рэалізацыі праекта: Падчас рэалізацыі праекта кампаніяй velcom праграма атрымала шмат добрых каментароў, дзякуючы новым рашэнням і ідэям. Упершыню Юрый Жыгамонт у рамках праграмы «Падарожжа дылетанта» накіраваўся за мяжу. Такім чынам арганізатары абвясцілі аўдыторыі пра старт праекта ў інтэрнэце. Першы выпуск абноўленай праграмы быў зняты ў чэшскай сталіцы – Празе – і прысвечаны 500-годдзю першай беларускай друкаванай кнігі Францыска Скарыны.

6.jpg

Упершыню было вырашана змяніць вобраз вядучага праграмы. Дадатковы выпуск праекта «Новы вобраз для Юрыя Жыгамонта», падчас якога для вядучага былі абраныя два новыя вобразы, а гледачам прапаноўвалася прагаласаваць за лепшы варыянт, быў накіраваны на актыўную камунікацыю з аўдыторыяй, выказванне меркаванняў, зваротную сувязь.

5.jpeg

PR-падтрымка: PR-падтрымку праекта выконвала камунікацыйная кампанія GBS. Кожны з выпускаў анансаваўся ў разнастайных сродках масавай інфармацыі. Падчас праекта, у перыяд з 25 студзеня па 30 мая, было апублікавана 118 матэрыялаў.

Некаторыя лічбы праекта:

  • За ўвесь час існавання абноўленых «Падарожжаў дылетанта» відэа праекта атрымалі больш за 71 тысячу праглядаў у інтэрнэт-прасторы на канале YouTube.
  • Карыстальнікі сацыяльных сетак успрынялі абнаўленне праекта з вялікай зацікаўленасцю. Відэа вандраванняў самага знакамітага калекцыянера легендаў і паданняў пра беларускую зямлю атрымалі каля 72 тысяч праглядаў у сацыяльных сетках.
  • Публікацыі пра новыя выпускi абноўленай перадачы «Падарожжа дылетанта» падчас рэалізацыі праекта сабралі ў сацыяльных сетках больш за 4 тысячы «падабаек».
  • Навіной пра новыя і яшчэ больш цікавыя прыгоды дылетанта былі зацікаўлены шматлікія чытачы інтэрнэт-СМІ. Такім чынам, артыкулы пра новыя выпускі перадачы атрымалі больш за 242 тысячы праглядаў у перыяд абнаўлення праграмы: студзень – май 2017 года.

Каманда праекта

Кампанія velcom

Вячаслаў Смірноў

Віктар Пазнякоў

Валерыя Крэменецкая

 

Кампанія GBS

Дзмітрый Гмыза

Катажына Валкоўская

Таісія Пажогіна

 

Кампанія getbob

Каця Нявінская

Андрэй Багач


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: