Як камунiкацыйная кампанiя «Тое, што нам блiзка» ператварылася ў добрую песню ад J:МОРС

17 Февраля 2017 3666 0 PR Promo
Поделиться

«Радаваць каханых», «дапамагаць дзецям», «клапацiцца пра будычыню» і пра многае іншае, што блізка кожнаму беларусу, гаворыцца ў рэкламнай кампаніі МакДональдс «Тое, што нам блiзка».

Гэта кампанія натхніла групу J:МОРС на стварэнне песні «Блiзка». З рэкламных бордаў і банераў «Тое, што нам блiзка» выйшла ў радыёэфір і літаральна за месяц песня стала адным з лідараў ратацый на беларускіх радыёстанцыях. На днях песня «Блiзка» была прызнана «Песняй года» на V Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі «Ліра».

67879.jpg

«Ідэі для песень прыходзяць адусюль. Такая гісторыя ў нас шмат з якімі песнямі. Падслуханая размова. Цікавая фраза. Чыясьці гісторыя. Словам, усё, што выклікае эмоцыі. Фраза «Тое, што нам блізка», якую можна было прачытаць раз'язджаючы па Мінску ў канцы восені, падалася мне вельмі ёмістай і яскравай. Запала ў падсвядомасць і так  нарадзілася песня», – распавядае лідар JM Уладзімір Пугач.



 Песня стала па-сапраўднаму блізкая беларусам – яе пераспявалі заўзятары і студэнты.


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: