Як буслік перажывае змену клімату: сацыяльная рэклама ад МГА “Экапартнёрства”

Поделиться

МГА “Экапартнёрства” стварыла відэаролікі пра наступствы змянення клімату. Аповед у відэа вядзецца ад імя дзіця, якое паразмаўляла з бацькамі і даведалася, што раней у Беларусі не было столькі кляшчоў, а кавуны лічыліся амаль што цудам. На экране з'яўляецца таксама буслік, які пакутуе ад таго, што клімат цяплее, а праз гэта высыхаюць рэкі ды здараюцца пажары.

34175b47847621.5887c5eb72dcc.gif

Тым не менш, буслік знаходзіць добрыя рашэнні, якія дапамогуць зменшыць негатыўны ўплыў на клімат. Ён змяняе свае штодзённыя звычкі на экалагічныя: сартуе адходы, набывае энергаэфектыўную тэхніку і карыстаецца роварам. 

Усяго падрыхтавана тры відэароліка, якія раскрываюць уплыў змянення клімату на водныя рэсурсы, сельскую гаспадарку, лясы, а таксама тлумачаць прычыны гэтай з'явы.

e3030a47847621.5887c6cc1fe00.jpg

Ролікі распрацаваны МГА “Экапартнёрства” ў супрацоўніцтве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. 

Відэаролікі пра змену клімату атрымалі статус сацыяльнай рэкламы, таму іх можна будзе пабачыць не толькі ў інтэрнэце, але і на тэлебачанні.

80609447847621.5888508779d3c.jpg

Відэаролікі агучаны на беларускай мове, але маюць рускія і англійскія субтытры.

Парніковыя газы - асноўны фактар змянення клімату ў Беларусі


Водныя рэсурсы і змяненне клімату ў Беларусі


Уплыў змянення клімату на сельскую гаспадарку і лясы ў Беларусі


Над ролікамі працавалі:

Дырэктар праекта: Аліна Бушмовіч, МГА “Экапартнёрства”

Прадакшн: студыя Sloik Imaging

Ілюстрацыі, анімацыя: Воля Кузьміч

Канцэпцыя, сцэнар: Юрый Сідун

Фінансавая падтрымка: Экалагічная сетка "Зой", каардынатар:  Леся Нікалаева.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: