Як Бульбашъ разам з TDI Group стварылі серыю налепак для Viber на кожны дзень

24 Октября 2016 2173 0 Digital-маркетинг Promo Дизайн
Поделиться

Пасля поспеху першай кампаніі, працягваючы камунікацыю «Традыцыі на новы лад», Бульбашъ® разам з TDI Group стварылі другую серыю налепак для Viber на кожны дзень. Ужо пасля першай хвалі кампаніі стала зразумела, што мноства людзей жадае карыстацца беларускамоўнымі налепкамі ў паўсядзённым жыцці, менавіта гэта і стала падставай для cтварэння больш універсальнага паку.

Асновай для налепак сталі яскравыя гумарыстычныя выразы на беларускай мове.

Bulbash_stickers1.jpg

Bulbash_stickers3.jpg

Bulbash_stickers2.jpg

Дзеля прамоцыі было вырашана выкарыстаць digital-інструменты.

Каналы камунiкацыi:

Iнтэрнэт: банерная кампанiя, цiзеры ў сацыяльных сетках, PR.

Інтэрнэт-пляцоўкі адзначылі гумарыстычны настрой новых налепак, навіны аб другой серыі з’явіліся на onliner.by, charter97.org, naviny.by; kyky.org; telegraf.by, svoboda.org.

Bulbash_onliner.jpg

Шматлікія карыстальнікі ў каментах прапанавалі ўласныя варыянты налепак, якімі можна было б папоўніць серыю. 

Bulbash_comments.jpg

Колькасць карыстальнікаў пака расла на гэты раз раўнамерна і засталася з большага на ўзроўні першай хвалі кампаніі.

Дэкаратыўныя налепкі 

Bulbash_real stickers (1).jpg

Вынікі дзвюх хваляў кампаніі:

Зімовая серыя была спампаваная 500 000 разоў, і больш за 6 млн налепак былі адасланыя. Летнюю серыю карыстальнікі Viber спампавалі 450 000 разоў і адаслалс больш за 5,7 млн налепак.

Bulbash_perepiska (1).jpg

Кампанія атрымала некалькі ўзнагарод на фестывалі беларускамоўнай рэкламы ADNAK: 
  • 1 месца ў намінацыі «Інтэрактыўная рэклама і дызайн» – рэкламная кампанія ў сацыяльных сетках, кам’юніці, мэсенджарах, вірусная рэкламная кампанія;
  • 3 месца ў намінацыі «PR, Прома-, Event- і DM-праекты» – PR-кампанія з выкарыстаннем любых камунікацыйных сродкаў;
  • 3 месца ў намінацыі «Інавацыі».

Bulbash_adnak.jpg

Замоўца: ТАА «Завод Бульбаш»

Начальнiк аддзела маркетынгу: Валянціна Багнія
Брэнд-менеджэр: Ірына Рабкавец 

Агенцтва: TDI Group

Старэйшы капірайтэр: Сяргей Лапуць
Творчы дырэктар: Арцём Чалей
Экаўнт-менеджэр: Кацярына Падгайская 

Студыя: Asterman Studio

PR і медыякамунікацыі: Ганна Шутава і Вікторыя Луд

Размяшчэнне: Viber
Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: