Як «Аліварыя» паказала адметнасць пiва Karol Jan праз вобраз выбiтнага графа

20 Октября 2017 4134 1 Production Компании Креатив
Поделиться

У гэтым годзе “Аліварыя” прэзентавала новую прэміяльную лінейку еўрапейскіх гатункаў піва Karol Jan, прысвечаную выбітнаму мэру Мінска і ўладальніку бровара Каралю Яну Чапскаму. 

Граф быў заснавальнікам традыцыі прыўносіць лепшае з Еўропы, застаючыся пры гэтым верным таму месцу, дзе жыў. Ён «прывозіў» Еўропу дадому, а не імкнуўся зрабіць свой дом там, дзе Еўропа, хоць і меў для гэтага ўсе магчымасці. З яго імем звязана мноства еўрапейскіх інавацый у Мінску. Менавіта таму інавацыя года ад брэнда “Аліварыя” выйшла пад назвай Karol Jan. 

Напамінам пра ўнёсак Чапскага ў развіццё горада стаў відэаролік, прысвечаны адметнаму мэру.

У ім мы нагадалі, што беларусы жывуць у самым цэнтры Еўропы і што менавіта ў нашых сілах зрабіць нашу краіну яшчэ лепш, як гэта рабіў сам Чапскі, калі варыў у Беларусі лепшае еўрапейскае піва. Якім бы быў гэты геній, філантроп і проста выбітны чалавек сёння? Напэўна, арыгінальным, крэатыўным, не падобным на іншых - такім жа, як тыя, да каго мы звяртаемся ў сваім роліку, - кажа Ганна Глаз, бренд-менеджар гандлёвай маркі Karol Jan.

Акрамя TV быў задзейнічаны і Digital. Найбольш цікавай яго часткай стаў анлайн-тэст на адметнасць. Гэта прапанова аўдыторыі праверыць узровень сваёй адметнасці, даць магчымасць ягоным нашчадкам паглядзець, наколькі яны адпавядаюць вобразу думак, ідэалам і запаветам легендарнага графа.

78089-0.PNG

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: