«Вольная хвілінка» – для прыемнага перапынку: AVC распрацавала для гарбаты дызайн упакоўкі з душэўнымі камунікацыямі

26 Октября 2018 3342 0 Брендинг Дизайн Компании
Поделиться

AVC распрацавала дызайн упакоўкі гарбаты "Вольная хвілінка" ад кампаніі "Караван".

slide_01.jpg

Кампанія «Караван», буйны дыстрыб'ютар і вытворца гарбаты і кавы ў Беларусі, вывела на рынак уласную марку гарбаты ў эканом-сегменце.

Дызайн упакоўкі адлюстроўвае характар прадукту – лёгкі, прыязны, дэмакратычны. Літаральным сімвалам вольнай хвілінкі стаў цыферблат. Гісторыю пра прыемны час за кубачкам гарачага напою падтрымліваюць цёплы жоўты фон, смайлы і душэўныя камунікацыі.

slide_02.jpg

Простая і зразумелая ўпакоўка ў традыцыях катэгорыі дапамагае брэнду ўпэўнена стаць на паліцу, спрыяе даверу да навінкі.

slide_03.jpg

slide_04.jpg


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: