Усе экспанаты Беларусі ў онлайн-доступе: кампанія PRAS распрацавала новы каталог музеяў

27 Марта 2018 3392 0 Компании Креатив
Поделиться

Любая краіна з належным роўнем самапавагі мусіць мець онлайн-каталог каштоўнасцяў, што захоўваюцца ў музеях — скарбніцах памяці і захавальніках культурнага коду. Быў гэткі каталог і ў беларусаў. Праўда, старонкі сістэмы рассыпаліся пад рукамі музейных працаўнікоў і дысертантаў на адзінкі і нулі, а прыватныя музеі трапіць у яго наагул не маглі. Сабраць, перабраць, структураваць, насыціць і належным чынам усё гэта апрануць узялася група таленавітых энтузіястаў з менскай кампаніі PRAS. Апрацавалі больш за 160 000 аб’ектаў, цалкам перастварылі рэсурс і адкрылі доступ да ўсіх фондаў Беларусі, у тым ліку прыватных.

mockup.jpg

Чаму каталог падабаецца музеям

Для кожнага музея ў каталогу створаны кабінет з нутраной выбаркай аб’ектаў. З увагі на мэтавага карыстальніка — музейнага працаўніка, даволі далёкага ад камп’ютарных тэхналогіяў, — мы максімальна спрасцілі спосаб дадавання на сайт экспанатаў у лічбавым фармаце. Для параметраў прадугледзелі наяўнасць асобных палёў: год або прыкладны час стварэння, тэхналогія, матэрыял, аўтар. Ад прыватных сервераў у музеях адмовіліся на карысць воблачных тэхналогіяў, таму нават пры вялікім нешанцунку нічога не згубіцца. Атрымаўся гнуткі, цэнтралізаваны, моцны прафесійны інструмент.

screen01.png

Чаму сайт спадабаецца ўсім астатнім

Для навуковых работнікаў сістэма сапраўды каштоўная: настройваеце фільтры — музей, від, тып, перыяд, краіна — і атрымліваеце імгненную выбарку. Эканомія часавых рэсурсаў відавочная. А яшчэ сайт папросту зручны: клікаеце на аб’ект — адкрываецца старонка з дэталёвай інфармацыяй, вяртаецеся на старонку пошуку — бачыце, што налады ўсіх фільтраў захаваныя.

screen02.png

Адладжаная на сайце і далучанасць аб’ектаў да гарадоў і гістарычных перыядаў: ставіце “птушачку” насупраць ВКЛ — знаходзіце ўсё, створанае ў Вільні, не ставіце — атрымліваеце падборку аб’ектаў з Вільнюса.

screen03.png

Дый па-за навуковымі пошукамі паблукаць віртуальнымі музейнымі калідорамі — адно задавальненне. Была б цікавасць да мастацтва ды гісторыі, а экспанаты, артыкулы, онлайн-выставы знойдуцца.

404.jpg

Сайт: dkmf.by

Замоўца: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Выканаўца: кампанія PRAS

Тэрмін рэалізацыі праекта: верасень — снежань 2017

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: