У Полацкага малочнага камбіната з'явілася новая гандлёвая марка — «Cафійка»

Поделиться

Fabula Branding распрацавала новую гандлёвую марку «Cафійка» (нэймінг, слоган, дызайн упакоўкі) для ААТ «Полацкі малочны камбінат». У аснове канцэпцыі — падкрэсленая рэгіянальнасць і пашана да сямейных каштоўнасцей.

кадр_1.jpg

Нэйм «Сафійка» з ласкавым гучаннем стварае вобраз якаснага мясцовага прадукту са слаўнай гісторыяй, які яднае людзей і сям'ю. Шматзначная назва, з аднаго боку, выклікае асацыяцыі з Полацкам (Сафійкай спрадвеку называлі Сафійскі сабор − сімвал горада). З другога боку, можа трактавацца як папулярнае імя дзяўчынкі, брэнд-персанажа гандлёвай маркі (Сафійка — знаёмая, блізкая, родная, магчыма дачка, унучка, сястра ці суседка), што звязвае марку з такімі каштоўнасцямі, як пяшчота, любоў, клопат аб блізкіх і іхнім здароў'і. Абедзве канатацыі будуюць глыбокую эмацыянальную сувязь паміж гандлёвай маркай  і спажыўцамі, павышаюць лаяльнасць пакупнікоў, спрыяюць станоўчаму ўспрыманню прадукту.

кадр_2.jpg

Графічная выява Сафійскага сабора і аўтарская ілюстрацыя з постаццю брэнд-персанажа ствараюць арыгінальны і яркі візуальны вобраз.

кадр_3.jpg

Буйны шрыфтавы лагатып на глыбокім сінім фоне фарміруе прыкметны логаблок і прыцягвае ўвагу да назвы гандлёвай маркі. Белы колер добра суадносіцца з катэгорыяй малочнай прадукцыі.

кадр_4.jpg

Адстройка па віду прадукту заснавана на змене фонавага колеру і буйнога надпісу.

кадр_5.jpg

кадр_6.jpg

кадр_7.jpg

кадр_8.jpg

Поделиться
Обсуждение:
Читайте также: