Цяпер не згубішся. Новы карпаратыўны сайт для кампаніі «Слаўфуд» ад «Іквадарт»

Поделиться

Студыя «Іквадарт» распрацавала новы карпаратыўны сайт для дыстрыб'ютару прадуктаў харчавання «Слаўфуд».

Заказчык прыйшоў да нас з прыемным, але ўжо тэхнічна і маральна састарэлым сайтам. Вось толькі некаторыя праблемы ранейшага сайта:

  • з першага погляду было не зразумела, чым займаецца кампанія: першае, што бачыў наведвальнік на сайце – гэта апісанне гандлёвых марак, дыстрыбуцыяй якіх займаецца кампанія; 
  • прадукцыя ў каталогу была структуравана толькі па гандлёвых марках. Наведвальнікам, якія былі не знаёмыя з гандлёвымі маркамі кампаніі, было цяжка арыентавацца ў асартыменце; 
  • сайтам было нязручна карыстацца са смартфонаў і планшэтаў. Пры гэтым доля мабільных наведвальнікаў складала больш за 15 %. 

Пасля аналізу старога сайта, інфармацыі аб дзейнасці кампаніі і яе мэтавай аўдыторыі, фарміруем задачы сайта:

  • павялічыць пазнавальнасць кампаніі і яе ўласных гандлёвых марак. Вылучыць кампанію сярод канкурэнтаў; 
  • прыцягнуць новых партнёраў (рытэйлераў, беларускіх і замежных вытворцаў прадуктаў харчавання); 
  • павысіць лаяльнасць партнёраў і канчатковых пакупнікоў. 

Галоўная старонка 

На галоўнай старонцы расказваем пра асноўныя кірункі дзейнасці кампаніі, яе гандлёвыя маркі і навінкі. 

1_iquadart_slavfood_case_hp.jpg


З прыемных дробязей: дадалі на галоўную старонку невялікую анімацыю. 

2_iquadart_slavfood_animation.gif


Каталог прадукцыі 

«Слаўфуд» мае аб’ёмны прадуктовы партфель, таму было важна не даць наведвальніку, які праглядвае каталог, «патануць» ва ўсялякіх сырах, каўбасах, кетчупах і маянэзах.

Арганізоўваем каталог такім чынам, каб наведвальнік мог праглядваць прадукты як па катэгорыях, так і па гандлёвых марках. Пры гэтым прадугледжваем магчымасць фільтрацыі ўнутры катэгорый па гандлёвых марках, а ўнутры гандлёвых марак – па катэгорыях. 

3_iquadart_slavfood_case_products.jpg


Каталог у галоўным меню мае 3 узроўні: каталог → катэгорыя → падкатэгорыя. Было нялёгка зрабіць такое меню кампактным і зручным для выкарыстання з мабільных прылад. Але ў нас атрымалася. 

4_iquadart_slavfood_burger-menu.gif


Каб наведвальнік траціў мінімум часу на азнаямленне з аб’ёмным асартыментам, рэалізоўваем прагляд прадукцыі пры дапамозе блокаў, якія выязджаюць. Дзякуючы такому спосабу адлюстравання наведвальніку не трэба кожны раз пераходзіць на асобную старонку, каб праглядзець прадукт. Пры гэтым у кожнага прадукта ёсць свой унікальны адрас, а значыць можна дзяліцца спасылкай на канкрэтны прадукт. 

5_iquadart_slavfood_case_product.jpg


Пасадачная старонка для новых партнёраў

Для патэнцыяльных партнёраў у межах сайта ствараем пасадачную старонку «Дыстрыб’юцыя». Тут расказваем пра перавагі працы са «Слаўфуд» і прапаноўваем хутка пачаць супрацоўніцтва. 

6_iquadart_slavfood_case_distribution.jpg


А яшчэ сайт адаптыўны, таму ён выдатна праглядваецца з усялякіх прылад. 

7_iquadart_slavfood_case_responsive.jpg

Спасылка на праект: slavfood.by

Над праектам працавалі:  

ТАА «Слаўфуд» 

Спецыяліст па маркетынгу: Алеся Арцёменка 

Студыя «Іквадарт» 

Кіраўнік праекта: Валерый Абухоўскі
Дызайнер: Андрэй Гаўрылаў
Франтэнд праграміст: Арцём Пранько
Бэкэнд праграміст: Аляксандр Яшкін

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: