«Цмокi на новы лад»: як былі створаны нацыянальныя кактэйлі на аснове беларускіх настоек

17 Июня 2016 marketing.by 3422 0 Другое Креатив
Поделиться

У мінскіх барах гэтым летам з'явяцца першыя кактэйлі, створаныя па вобразах персанажаў нацыянальнага фальклору – Цмокаў. Cталічныя бармэны стварылі шэраг кактэйляў з нацыянальным каларытам у рамках праекта «Цмокі на новы лад». Былі прыдуманы дзевяць напояў, з якіх тры кактэйлі-пераможцы былі адабраны па выніках анлайн-галасавання і прэзентацыі для журналістаў і блогераў.


Маркетынгавая сітуацыя

Настойкі, адноўленыя па нацыянальных рэцэптах, складаюць значную частку партфеля ТАА «Завод Бульбашъ». Сярод бармэнаў дамашнія настойкі і лакальныя напоі становяцца ўсё больш папулярнымі. Тым не менш маладая аўдыторыя рэдка звяртае ўвагу на занадта «традыцыйны» прадукт, таму што асацыіруе яго з чымсьці старым, незразумелым.

Задача кампаніі

  • Трансфармацыя ўспрымання настоек «Бульбашъ» з «састарэлых і нямодных» да «аўтэнтычных і трэндавых»
  • Фарміраванне культуры ўжывання моцных алкагольных напояў

Мэтавая аўдыторыя

Мужчыны і жанчыны ад 21 да 40, любяць бавіць час у кафэ, барах, гатовыя эксперыментаваць і гатаваць кактэйлі самастойна, неабыякавыя да беларускай культуры і традыцый.

tsmoki12.png

Крэатыўная ідэя

Выкарыстанне сімвала Беларусі, які набірае папулярнасць: стварэнне серыі кактэйляў, натхненнем для якіх стануць персанажы беларускага фальклору – Цмокі. Гэта выдатны вобраз, які дапаможа звязаць традыцыі мінулага з сучаснай барнай культурай: Цмок настолькі харызматычны, што без сумнення зможа прэтэндаваць на ролю нацыянальнага беларускага кактэйлю!

Структура кампаніі

  • Стварэнне кактэйляў прафесіянальнымі бармэнамі
  • Промасайт с анлайн-галасаваннем
  • Медыйная падтрымка промасайта
  • PR-падтрымка праекта
  • Мерапрыемства для СМІ і блогераў з дэгустацыяй і галасаваннем за лепшы кактэйль
  • POSM для рытэйлу і рэстаранаў з выявамі і рэцэптамі трох кактэйляў-фіналістаў

Рэалізацыя

I этап – стварэнне кактэйляў

Да распрацоўкі кактэйляў былі прыцягнуты вядучыя бармэны Беларусі:

tsmoki13.png

Яўген Кузняцоў, Васіль Сапункоў, Міхась Канаваленка, Яўген Рогаў – заснавальнікі і выкладчыкі школы бартэндынгу Splash&Dash. Былі створаны 9 кактэйляў на аснове настоек Бульбашъ «Ліпа з мёдам», «Зубровая», «Журавінавая», «Мядовая з перцам», «На бярозавых пупышках». Рэцэпты ствараліся з умовай магчымасці іх наступнай адаптацыі для дамашняга прыгатавання. Кактэйлі падзяляліся на 3 стыхіі: агонь, вада, паветра.

tsmoki14.png

II этап – промастаронка

tsmoki4.png

Для шырокага анансавання кактэйляў была створана промастаронка http://tsmoki.bulbash.com. На ёй можна было пазнаёміцца з Цмокамі – даведацца пра падрабязныя рэцэпты кактэйляў, іх склад, пранікнуцца настроем дзякуючы ўнікальным ілюстрацыям, якія ствараліся пад кожны кактэйль.Таксама на сайце прадугледжвалася галасаванне з дапамогай механікі share – падзяліцца кактэйлем, які спадабаўся, у сацыяльных сетках. Галоўная драма будавалася на ідэі таго, што Цмок «жыве», пакуль пра яго памятаюць (як і традыцыі).Тыя кактэйлі, за якія прагаласуе большасць удзельнікаў, будуць «жыць» у барах Мінска, а тыя, якія прайграюць, «памруць» у забыцці.

Акрамя магчымасці выратаваць Цмока, кожны жадаючы мог прыняць удзел у розыгрышы запрашэння на дэгустацыю, каб правесці вырашальны адбор. Кожны наведвальнік сайта мог аддаць голас толькі за адзін кактэйль.

tsmoki6.png

Пасля гэтага пры жаданні і магчымасці ўдзельнік дзяліўся ў сацыяльнай сетцы сваім Цмокам і пакідаў свой нумар тэлефона, каб удзельнічаць у розыгрышы запрашэння на дэгустацыю. Па выніках галасавання кожны з 9 кактэйляў атрымліваў некаторую колькасць галасоў, якія былі ўлічаны ў фінальным галасаванні на мерапрыемстве.

III этап – медыя- і PR-падтрымка

Запуск промастаронкі суправаджаўся банернай кампаніяй на буйных і рэлевантных для мэтавай аўдыторыі рэсурсах: TUT.BY, Onliner.by, Mail.ru, Rambler.ru, CityDog.by, Map.by, Dev.by і інш., а таксама размяшчэннем рэкламы ў Facebook і Instagram. Дзякуючы PR-падтрымцы, праект анансавалі навінавыя і забаўляльныя рэсурсы: Relax.by, Kyky.org, Travel.by, Sputnik.by, Telegraf.by, Naviny.by і інш. Значную колькасць пераходаў на сайт згенерыравалі перапосты ў сацыяльных сетках.

IV этап – прэзентацыя кактэйляў

tsmoki10.png

4 сакавіка адбылася дэгустацыя ўсіх 9 кактэйляў у бары «Мараскіна». У ёй прынялі ўдзел каля 30 членаў журы: рэстаратары, кулінарныя эксперты, журналісты. Госці мерапрыемства выбіралі па адным кактэйлі ў кожнай стыхіі. Пераможцамі сталі: «Паветраны Цмок», «Шыпахвост», «Скарбны Цмок». Важна, што вынікі галасавання на сайце цалкам супалі з меркаваннем журы, што сведчыць пра спалучэнне цікавай падачы напояў і іх смак.

tsmoki8.png

tsmoki11.png

Акрамя дэгустацыі на мерапрыемстве можна было акунуцца ў свет Цмокаў: зрабіць фатаграфію з яркім вобразам, паспрабаваць стварыць уласнага кішэннага Цмока, выпаліць Цмока на нататніку і прайсці тэст на веданне легенд. Краязнаўца Мікалай Півавар зрабіў экскурс у паходжанне легенд пра Цмокаў і растлумачыў, чаму менавіта Цмокі былі выбраны ў якасці вобразаў для натхнення бармэнаў.

Вынікі

Больш за 24 000 унікальных наведвальнікаў сайта, сярэдні час знаходжання на сайце – больш за 2 хвіліны. Рэкламная кампанія ў інтэрнэце ахапіла 1 571 381 унікальнага карыстальніка. Пры гэтым ахоп «жывых людзей» склаў 712 399 чалавек. За перыяд кампаніі было ахоплена каля 14% усіх карыстальнікаў беларускага інтэрнэту. PR-падтрымка забяспечыла 21 бясплатную публікацыю ў прэссе, а таксама 30 публікацый у сацыяльных сетках з агульнай колькасцю лайкаў каля 4 000 і патэнцыяльным ахопам болей за 100 000 карыстальнікаў. Самае галоўнае – кактэйлі былі з вялікай цікавасцю ўспрыняты кафэ і рэстаранамі, многія з якіх упершыню звярнулі ўвагу на лінейку настоек Бульбашъ®, а гэта значыць, што гэтым летам у мінчан будзе цудоўная магчымасць пазнаёміцца з Цмокамі асабіста!

Кліент: ТАА «Завод Бульбашъ»:

Дырэктар па маркетынгу: Валянціна Багнія
Брэнд-менеджар: Ірына Рабкавец

Агенцтва: getbob digital agency

Дырэктар па рабоце з кліентамі: Кацярына Саковіч
Крэатыўны дырэктар: Ілля Кухараў
Вядучы капірайтар: Максім Горбікаў
Ілюстрацыі: Дзяніс Клімашонак
Івэнт-менеджар: Іван Журко
Работа з медыя і лідарамі меркаванняў: Ганна Шутава і Вікторыя Луд
Медыяпрасоўванне: Vondel
Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: