«Тое, што нам блізка»: Як МакДональдс і Leo Burnett Крынь знайшлі ДНК Беларусі

Поделиться

У кейсах звычайна прынята казаць пра задачы, тэрміны кампаніі і падводзіць вынікі, аднак, уявіце, што брыф існаваў заўсёды, час не абмежаваны, а вынікі выяўляюцца не ў лічбах, а ў пачуццях.

МакДональдс у Беларусі 20 год, у статыстыцы гэта амаль пакаленне. Гэта ўзрост, у якім чалавек задумваецца аб сваім прызначэнні, аб адносінах з людзьмі, аб пачуццях, аб сваёй ідэнтычнасці.

За 20 год кампанія адкрыла 10 рэстаранаў і абслужыла амаль 130 млн. наведвальнікаў, аднак, у свой дзень нараджэння МакДональдс палічыў за лепшае размаўляць не пра вялікую статыстыку.

Нас вельмі многае падзяляе, але ўсё ж ёсць нешта агульнае, што ў кожным знаходзіць водгук. Гэта блізка і МакДональдс. З гэтага і нарадзілася кампанія пра тое, што ўсіх нас аб'ядноўвае.

"Тое, што нам блiзка" – не проста слоган. Гэта своеасаблівая мантра, пажаданне, тост, мем, абярэг, то, дзякуючы чаму мы рэзануем адзін з адным – простыя і добрыя словы, у якіх адлюстравана ўсё тое, што ўсім нам блізка – нашы традыцыі і гісторыя, нашы добрыя справы, наша сям'я, наш гумар, нашы песні, нашы азёры і пушчы – наша ДНК Беларусі.

01.png

Традыцыі беларускай арнаменталістыкі знайшлі сваё адлюстраванне ў яркім сучасным стылі кампаніі. Быў распрацаваны дызайн упакоўкі для дранікаў і смятаны, 2 хвалі прадуктовай кампаніі ў ААН і POSm, сувеніры, а таксама афармленне рэстаранаў. Элементы стылю прысутнічаюць нават у дарожных указальніках.

02.png

03.png

04.png

У нашай традыцыі дзень пачынаецца са сняданка, таму “Сытны сняданак — тое, што нам блiзка”. З гэтага паведамлення і пачалася кампанія.

05.png

А ў снежні з'явіліся дранікі і бургер “Панскі”. Ну як тут не скзаць “Родны смак — тое, што нам блiзка”?

06.png

Макдональдс традыцыйна ў лістападзе праводзіць дабрачынную кампанію McHappy Day, накіраваную на дапамогу дзецям. У гэтым годзе было сабрана 123 650 беларускіх рублёў на закупку абсталявання для Беларускага дзіцячага хоспіса і Віцебскага абласнога спецыялізаванага дома дзіцяці. Таму што "Дапамагаць дзецям – тое, што нам блiзка".

07.png

Кампанія МакДональдс штогод заахвочвае стыпендыямі паспяховых студэнтаў–работнікаў рэстаранаў,таму што “Клапацiцца пра будучыню — тое, што нам блiзка”.

08.png

А таксама традыцыйна з'яўляецца спонсарам спартыўных мерапрыемстваў, і дае магчымасць беларускім дзецям літаральна дакрануцца да прафесійнага футбола ў праграме "Суправаджэнне футбалістаў" на чэмпіянатах Еўропы UEFA.

Таму што "Перемагаць разам – тое, што нам блiзка".

09.png

Часткай кампаніі "Тое, што нам блiзка" стаў таксама брэндаваны экскурсійны аўтобус. Яго маршрут пачынаецца ад "брамы горада" і прыходзіць праз рэстараны Макдональдс, у тым ліку адзін з першых, які адкрыўся 20 год таму на праспекце Незалежнасці.

10.png

Мы розныя, але нас аб'ядноўваюць агульныя сімвалы, рытм, колер і форма – наша айдэнтыка. Таму што "Родны арнамент – тое, што нам блiзка". У межах кампаніі быў створаны сайт, дзе можна ператварыць сваё імя ва ўнікальны арнамент, а бліжэй да навагодніх святаў з'явілася магчымасць стварыць таксама віншавальную паштоўку на аснове арнаменту.

11.png

І, вядома, куды ж без песень! Так з'явiўся акустычны ўзмацняльнік гуку для тэлефонаў.

12.png

Бо  “Добрыя песнi— тое, што нам блiзка”. Напрыклад, “Блізка” – першы сінгл з будучага альбома “J:морс”.


Leo Burnett Крынь:

  • Валерый Клiмчанка
  • Аляксандр Шэвялевiч
  • Вадзiм Фядынiч
  • Улад Вайцехоўскі
  • Вiктар Пахоўскi 
  • Андрэйчук Яўген
  • Змачынская Ганна
  • Наталля Круглая
  • Ciнiца Аляксандр
  • Максiм Гiтцовiч
  • Наталля Дзмiтрук
  • Вадзiм Куртаў
  • Iрына Балабiна

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: