«Тое, што нам блiзка»: сетка рэстаранаў «МакДональдс» загаварыла па-беларуску

Поделиться

Многiя мiнчукi, напэўна, заўважылi, што некалькi дзён таму ў сталiцы з’явiлiся новыя борды мiжнароднай сеткі рэстаранаў  «МакДональдс» – на беларускай мове.

Таксама i сайт кампанii mcdonalds.by атрымаў беларускамоўны iнтэрфейс. Гэта, па сутнасцi, першы крок сусветнай кампанii да камунiкацыi па-беларуску.

14914915_10205533726181311_1960537155_n (1).jpg

- Калi мы кажам аб чымсьцi добра знаёмым, родным, аб тым, што нас цешыць i знаходзiць водгук у душы, мы гаворым: «Гэта мне блiзка». Нам блiзка шанаванне сяброўства i любоў да сваей сям’і, гонар краiнай i яе гiсторыяй. Нам блізка дапамагаць тым, каму зараз цяжка, разам святкаваць перамогi, даражыць беларускай культурай i паважаць традыцыi, старанна працаваць i пачынаць ранак з сытнага сняданку.

Размаўляць на роднай мове – тое, што нам блiзка, - так абгрунтавана кампаніяй першая беларускамоўная камунiкацыя.

14936954_10205533726221312_1359678507_n (1).jpg

78988.JPG

Распрацоўкай кампанii займалася агенцтва Leo Burnett. 

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: