The Best of Brest: у Брэсце з'явілася турыстычная карта, дзе ўся рэклама намалявана ад рукі

Поделиться

У гатэлях, таксі і турыстычным інфацэнтры Брэста з'явілася турыстычная карта горада на польскай і ангельскай мовах. З Marketing.by кейсам пра стварэнне карты "з нуля" падзяліўся Яўген Скрабутан, кіраўнік брэсцкай інфармацыйна-кансалтынгавай ўстановы «Агенцтва Пропус».

3.jpg

Парадгісторыя

На працягу трох гадоў я займаўся інфармацыйнай падтрымкай і кансультаваў палякаў па магчымасцях пры знаходжанні ў Беларусі, спосабах адпачынку і развіцці тут бізнесу — рабілі з сябрамі праект Białoruś po polsku ў фэйсбуку. Хацелася павысіць цікавасць заходніх сусядзяў да Беларусі і распавесці, што гэта не толькі прэзідэнт, таннае паліва і цыгарэты, але і вельмі прыгожая краіна з багатай гісторыяй, цікавымі архітэктурнымі аб'ектамі, гістарычнымі помнікамі, адрознай культурай і гасціннымі людзьмі.

І аказалася, што цікавасць гэтая ёсць, аднак рэальна беларусы абсалютна не падрыхтаваныя да таго, каб прымаць у сябе турыстаў: неразвітая інфраструктура, няведанне замежных моваў і проста адсутнасць разумення таго, што  мы кагосьці чымсьці можам зацікавіць. Так нарадзілася ідэя па-ціху рыхтавацца да магчымага ўвядзення малога памежнага руху ды выпускаць для палякаў інфармацыйныя дапаможнікі пра прыгранічныя гарады: Гродна і Брэст.

Ні ў водным беларускім горадзе дагэтуль не было якаснай турыстычнай карты на замежнай мове. Праўда, раптоўнае адкрыццё бязвізавага ўезду ў Гродна прымусіла паспяшацца і тэрмінова збіраць каманду адмыслоўцаў. А гэта было няпроста. 

Апісанне праекту

7.jpg

Турыстычная карта выглядае як інфармацыйны буклет фармату А3 на польскай (або ангельскай) мове з аўтарскімі малюнкамі і апісаннем найбольш важных аб'ектаў горада: помнікі, храмы, музеі і гістарычныя будынкі, а таксама тым, як паміж імі найбольш зручна хадзіць. На карце пазначаны таксама аб'екты турыстычнай інфраструктуры, якімі ў першую чаргу цікавяцца прыезджыя — пабы, кавярні, пракат ровараў, сувенірныя крамы, кругласуткавыя аптэкі, абменнікі, паркінгі ды інш.

Мэты праекту

Ідэя заключалася ў тым, каб рэкамендаваць турыстам лепшае для наведвання ў Брэсце — тыя месцы, у якіх мы пабывалі самі і якія б хацелася параіць гасцям горада. Даць штуршок аб'ектам турыстычнай інфраструктуры і нагадаць ім пра выгаднае месцапалажэнне Брэста — гэта ўсё ж прыгранічны заходні горад, і аказваць свае паслугі варта не толькі расіянам.

Рэалізацыя

6.jpg

Мы хацелі, каб каб карта не выглядала як стандартны рэкламны буклет ці плакат з ліфта, таму усе малюнкі і лагатыпы партнёраў маляваліся мастаком ад рукі – гэта і было візуальным рашэннем.

Блакітны колер нагадвае колер герба горада, а чорная вокладка – адметнасць #SpyMap, таямнічасць, дзе з дапамогай лупы і сабакі з сышчыкам можна знайсці шмат цікавостак і карысных рэчаў.

Spy – Беларусь для Захаду, на жаль, ўсё яшчэ невядомая постсавецкая прастора, і распаўсюджваючы карту на замежнай мове мы нібы даем магчымасць пабываць турыстам у шкуры шпіёнаў.

2.jpg

Наша каманда імкнулася паказаць лепшыя, на нашу думку, месцы ў горадзе, якія праверылі самі і раім для наведвання турыстамі. The Best of Brest – такі слоган прадукта павінен якраз гэта і падкрэсліць.

Актыўны пошук дызайнера працягваўся ад вясны 2016 года, і гэта была сапраўдная бяда – знайсці чалавека, які твае ідэі зможа звізуалізаваць на паперы, і нават дапоўніць у тым жа кірунку. І дзесьці ўвосені пазнаёміўся з берасцейскай мастачкай Ганнай Яцкевіч (Anna Bell), з якой і пачалі паволі праект рэалізоўваць. Фактычна найбольш актыўна працавалі на картай ад студзеня да красавіка 2017 года. У вольны ад асноўных заняткаў час.

2_.jpg

Асноўнай праблемай, з якой сутыкнуліся, было пераканаць партнёраў, наколькі важна стварыць такі прадукт. Праект патрабаваў фінансавання, і паколькі мы рэкамендуем лепшае ў горадзе, то па падтрымку мы і звярнуліся да ўладальнікаў самых цікавых і якасных паслугаў у Брэсце. Але закрытасць мяжы і непадрыхтаванасць мясцовага бізнеса аказваць паслугі заходнім турыстам не даваў ім веры ў поспех такога праекта.

Аднак, прыклад бязвізавых Гродна і Мінска (дзе турысты ёсць, а інфармацыі мала) паказаў, што да зімы лепш рыхтавацца летам, бо ў наступным годзе і Брэствельмі верагодна ахопіць бязвізавы ўезд.

Крэдытсы

Заказчык — інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова «Агенцтва Пропус»

Дызайнер — Anna Bell

Склад творчай групы — Яўген Скрабутан, Вольга Малафеечава, Максім Хлябец, Ганна Яцкевіч

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: