«Сёлета» гандлёвая марка сочыва для Слуцкага цукрарафінаднага камбіната ад Fabula Branding

Поделиться

Кампанія Fabula Branding распрацавала новую гандлёвую марку сочыва (нэйминг і дызайн) для Слуцкага цукрарафінаднага камбіната.

Брыф

Прадукт – натуральнае стэрылізаванае сочыва першага гатунку (у складзе – толькі ягады, цукар і лімонная кіслата, ніякіх кансервантаў ці «ешак») з чорнай парэчкі, журавін, вішні, клубніц, маліны і чарніц (6 асобных смакавых пазіцый).

Задача

Распрацаваць гандлёвую марку – нэйм і дызайн упакоўкі.

Рашэнне

Нэйм  «Сёлета» – трапнае беларускае прыслоўе, якое не мае эквівалента ў рускай мове – азначае «ў гэтым годзе» і добра перадае ідэю свежага, толькі-толькі зваранага сочыва з сёлетняга ўраджаю ягад.

У аснове канцэпт-дызайну – аўтарская акварэльная ілюстрацыя ягады – маркера смаку. Ягада наўмысна гіперпавялічана, каб узмацніць ідэю выключнай натуральнасці складу сочыва. Буйны шрыфтавы лагатып (заўсёды белы) добра бачны здалёк, а статусны радок «Беларускае сочыва» заяўляе як катэгорыю, так і «нацыянальную» прыналежнасць прадукта (краіну-вытворцу). Слоган «Ягадка да ягадкі» на накрыўцы падкрэслівае руплівасць пры адборы сыравіны для прадукта.

seleta (1).jpg

seleta (2).jpg

seleta (3).jpg

seleta (4).jpg

seleta (5).jpg

seleta (7).jpg

seleta (8).jpg

seleta (9).jpg



Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: