«Словы мовы»: Як Bigboard і Vondel растлумачылі сэнс адметных беларускіх словаў

30 Декабря 2016 4760 5 Визуальная культура Дизайн
Поделиться

Ва ўсіх мовах свету ёсць слова «снег». Аднак маецца меркаванне, што ў эскімосаў азначэнняў гэтага слова і яго адметнасцяў больш за сто.

Ва ўсіх мовах ёсць слова «няёмкасць». Але ж толькі ў фінскай існуе панятак «асаблівага пачуцця, калі нехта зрабіў нешта дурное, а сорамна за гэта менавіта вам».

Кожная мова мае словы, якія немагчыма перакласці на іншую мову, альбо перадаць іх сэнс адным словам. Беларуская мова — не выключэнне. Мы таксама маем гэткія словы: аўтэнтычныя, унікальныя, з мноствам канатацый і асаблівых эмоцый, але нашыя. Над імі працуюць і ламаюць галовы мовазнаўцы і перакладчыкі. Паламалі і ў агенцтве Vondel ды распявялі, што атрымался.

Рэалізацыя

Кампанія Bigboard зазвычай займаецца тым, што размяшчае па горадзе рэкламу іншых. Выявы і словы. :) І толькі адзін раз на год яны маюць мажлівасць зрабіць рэкламу самім сабе — у словах і выявах!

У календары «Словы мовы» мы сабралі 12 беларускіх словаў, каторыя лёгка зразумець беларусу, аднак складана растлумачыць замежніку. Разам з лінгвістам, перакладчыкам і сапраўдным знаўцам мовы Аляксандрам Картэлем мы падрыхтавалі тлумачэнні кожнага слова і панятку, а нашы дызайнеры ўвасобілі іх у незвычайныя візуальныя асацыяцыі і вобразы. А таксама для кожнага слова каліграфам было распрацаванае ўнікальнае аўтарскае напісанне, якое раскрывае дадатковы сэнс панятку на ўзроўні шрыфта. 

Урэшце з’явіліся два прыгожых календара — настольны і насценны, якія кампанія Bigboard з радасцю і гонарам падаравала сваім партнерам, кліентам і сябрам.

Калі вы не ведаеце, як выказаць тое, што адчуваеце прама зараз — уважліва прагартайце ўсе месяцы календара — і, магчыма, вы знойдзеце менавіта тое слова, якое вам пасуе.

Slovy-17_MarBy_07_630x445.jpg

Slovy-17_MarBy_08_630x445.jpg

Slovy-17_MarBy_09_630x445.jpg

Slovy-17_MarBy_10_630x445.jpg

Slovy-17_MarBy_11_630x445.jpg

Slovy-17_MarBy_12_630x445.jpg

Slovy-17_MarBy_14_630x445.jpg

Slovy-17_MarBy_15_630x445.jpg

Slovy-17_MarBy_16_630x445.jpg

Slovy-17_MarBy_17_630x445.jpg

Slovy-17_MarBy_19_630x445.jpg

Slovy-17_MarBy_05_630x472.jpg

Slovy-17_MarBy_03_630x485.jpg

Slovy-17_MarBy_02_630x485.jpg


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: