Сайт-антыхаос БДЭУ: Як арт-студыя Рras уступную кампанію ўпарадкавала

19 Августа 2016 marketing.by 6072 0 Digital-маркетинг Технологии
Поделиться

Кожная ўступная кампанія — суплёт спраўджаных чаканняў і балючых расчараванняў, вязьмо лёсавызначальных выбараў і пабрынькванне наструненых нерваў. Калі ж да гэткага стрэсу дадаецца яшчэ й арганізацыйны хаос з боку ўніверсітэта, чакай шарыкаў за ролікамі. А нашая арт-студыя — яна за гармонію была і будзе. Таму замова, з якою Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт да нас звярнуўся, знайшла ў коле PRAS’аўцаў надзвычай жывы водгук.

1.jpg

Мэты і задачы

Замова БДЭУ акрэслівалася наступным чынам: стварыць рэсурс, які б прыгожа-чотка-заспакаяльна падаваў кандэнсат патрэбных абітурыенту звестак.
Пакуль будучыя эканамісты, банкіры, біятланісткі ды інш. пахрумствалі ЦТ-дапаможнікамі ды пазвоньвалі выпускнымі келіхамі, мы мусілі скандэнсаваць, заструктураваць,  абспалучыць, дапасаваць — карацей кажучы, належным чынам згарманізаваць.
Ідэя

Выпуснік, які мае зрабіцца студэнтам БДЭУ, завітвае на адмыслова распрацаваны пад уступную кампанію рэсурс. Факультэты, спецыяльнасці, балы, конкурс, тэрміны — усё гэта ён ўбірае ў свядомасць перадусім. Натхняецца візуальна, супакойваецца праз інтуіцыйна зразумелы інтэрфэйс. Адносна заспакоены ды ўсебакова зарыентаваны, зніжае свае шансы перажыць складаную эмоцыю і касуе шансы камісіі атрымаць збыткоўныя пытанні.
А потым з жадання абітурыента адбываецца простая і крутая рэч — афармленне заявы ў прыёмную камісію праз асабісты кабінет карыстальніка онлайн, а не праз боль выжывання ў офлайнавых чэргах.

01.png

Рэалізацыя: Прома-сайт (abitur.bseu.by)

Усе раздзелы сайта паяднаныя міжсобку. Захаваная належная колькасць паўтарэнняў найбольш значных звестак — пра факультэты, конкурс, балы, тэрміны. Ёсць інструменты для сартавання інфармацыі. Адценні сіняга канцэнтруюць, заспакойваюць, выклікаюць ува ўяўленні вобразы інавацыйных дасягненняў і паспяховых людзей у брэндах і трэндах. Вялікая выява Дар’і Домрачавай таксама зараджаная на поспех.

Шлях абітурыента ад простага наведвальніка да студэнта БДЭУ жорстка вызначаны, не даючы магчымасці адыйсці ў бок ці згубіцца (як гэта робіцца на большасці сучасных уступных сайтах зараз). Абітурыент спачатку даведваецца пра ўніверсітэт ды знаёміцца са спецыяльнасцямі (дзе потым і назірае вынікі працэсу ўступнай кампаніі), каб вызначыць свій далейшы лёс. Затым назірае на сваё пазанавучальнае жыццё ва ўніверсітэце ды крок-за-крокам падае дакументы на паступленне.

05.png
02.png

Рэалізацыя: Уласны кабінет абітурыентаў (priem.bseu.by)

Каб наведвальнік сайта пераўтварыўся спярша ў абітурыента, а потым у паўнавартаснага студэнта БДЭУ, было вырашаная рэалізоваўць уласны кабінет рэгістрацыі, інтэграваны з унутранай сістэмай для залічэння студэнтаў. Кожны карыстальнік мусіў зарэгістравацца на сайце, цалкам запоўніць анкетныя дадзеныя, выбраць форму адукацыі і спецыяльнасць – і паступіць J Кожны рух карыстальніка жорстка абмяжоўваўся сістэмай валідацыі, што зрабіла сістэму не толькі зручнай, але і бяспечнай.

03.png

З боку погляду супрацоўнікаў БДЭУ сайт даваў магчымасць з лёгкасцю апрацоўваць тысячы анкет ад абітурыентаў ў рэжыме рэальнага часу. Life-пошук, шматкарыстальніцкі доступ (каб раскіданыя па розных будынках прыёмныя камісіі не заміналі адно-адному працаваць у сістэме) з размежаваннем роляў, размеркаваная сістэма для інтранэту і г.д. Такім чынам, абітурыенты прыходзілі, друкавалі анкеты, падпісвалі, сыходзілі ўсцешаныя сістэмай і падыходам БДЭУ.

Перыяд рэалізацыі праекта: студзень — чэрвень 2016.

Вынік

1)      Спецыялізаваны промарэсурс, які складаецца з двух сайтаў: abitur.bseu.by ды priem.bseu.by, скіраваны абслугоўваць уступную кампанію ўніверсітэта, значна спрасціў працэдуру паступлення.
2)      Пахутчэнне працы прыёмнай кампаніі, адсутнасць чэргаў на паступленне.
3)      Кожны сайт: каля 9 000 ўнікальных наведвальнікаў (паводле дадзеных Google.Analitics) і больш за 15 000 сеансаў.
4)      Звязка сервісаў, якія можна пашыраць і развіваць да наступных уступных кампаній.
5)      Бяспечнае абыходжанне з дадзенымі абітурыента і абарона ад “дурня”.
6)      Ідэальныя адзнакі (>92/100) ад Google.Page.SpeedJ

Замоўца: УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”.
Выканаўца: Арт-студыя PRAS.

 

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: