Росквіт прыроды і душы: Fabula Branding на дабрачыннай аснове распрацавала айдэнтыку рэлiгiйнага свята

30 Августа 2017 879 0 Дизайн Социальная реклама
Поделиться

Агенцыя Fabula Branding на дабрачыннай аснове распрацавала айдэнтыку фестываля хрысціянскіх культур «Траецкі фэст» для прыходу храма свяціцеля Мікалая Японскага ў Мінску.

Траецкі фэст — фестываль хрысціянскіх культур у гонар свята Троіцы, якое штогод адзначаецца ў канцы вясны ці напачатку лета. Падчас фэсту ладзяцца гульні, майстар-класы, танцы, музычныя выступленні.

Задача айдэнтыкі — наблізіць свята да людзей, надаць яму сучасны, актуальны вобраз. 

01_Traecki_Loga.gif 

Лагатып у выглядзе вянка з галінак дрэваў і раслінны патэрн сталі сімваламі лета, цяпла, росквіту прыроды і душы. Пры гэтым айдэнтыка адлюстроўвае народныя абрады святкавання Троіцы: заплятанне бярозы, упрыгожванне храмаў і дамоў галлём, завіванне вянкоў.

02_Traecki_torba.jpg

08_Traecki_majka.jpg

Форма кола, скарыстаная ў лагатыпе, выклікае асацыяцыі з традыцыйнай забавай — карагодам, што падкрэслівае вясёлы эмацыйны дух фэсту.

03_Traecki_stakany.jpg

Трыліснік канюшыны паясняе духоўную сутнасць свята: гэта старадаўні хрысціянскі сімвал трыадзінства Бога.

05_Traecki_zapraszalniki.jpg

04_Traecki_bord.jpg

06_Traecki_bejdz.jpg

07_Traecki_znacki.jpg

Статусны радок «Свята яднання» змяшчае галоўную мэту падзеі — аб'яднаць людзей на ўзроўні агульначалавечых каштоўнасцей, стварыць умовы для баўлення часу з сябрамі і сям'ёй.

09_Traecki_family.jpg

Распрацаваная  айдэнтыка, такім чынам, захоўвае сэнсавую сувязь з хрысціянскім святам, але знешне застаецца зразумелай і блізкай шырокаму колу людзей.

Праект рэалізаваны на дабрачыннай аснове.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: