Першы чат-бот гід па музею з’явіўся ў Беларусі

Поделиться

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з агенцтвам digital-камунікацый «NODUCK» запусціў чат-гід музея на аснове чат-ботаў Facebook.


Запушчаны ўсяго месяц таму сэрвіс чат-ботаў Facebook ужо выклікае вялікую цікавасць у аўдыторыі і кампаній. З іх з’яўленнем facebook-месэнджэр, безумоўна, складзе канкурэнцыю і мабільным дадаткам, таму што яны дазваляюць спажыўцу атрымоўваць неабходную яму інфармацыю ў зручным і звыклым месцы (Facebook) без усталявання вялікай колькасці асобных дадаткаў і пошуку ў google.

На сённяшні дзень ні ў аднаго музея няма свайго гіда ў форме чат-бота — і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь стаў першым, хто выкарыстаў гэтую тэхналогію. Цяпер наведвальніку музея не прыйдзецца марнаваць шмат часу на пошук інфармацыі аб экспанатах: дастаткова напісаць чат-боту ў facebook-месэнджэр — і ён імгненна дасць адказ.

На дадзены момант чат-гід працуе ў тэставым рэжыме. Дзякуючы ўсім удзельнікам тэставання, уносяцца карэкціроўкі і бот становіцца ўсё больш «чалавечным».

4nNRJCl7_l.jpg

У бліжэйшых планах — унесці ўсю пастаянную экспазіцыю (прыкладна паўтары тысячы экспанатаў) у чат-гід.

Ідэя і распрацоўка:

Агенцтва digital-камунікацый «NODUCK»
noduck.digital


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: