«Пачніце дзень з вады, далекай ад гарадоў». Кейс aд «Нарач» i TDI Group

9 Сентября 2016 marketing.by 2320 0 Наружная реклама Рекламные кампании
Поделиться

У TDI Group распрацавалі новую камунiкатыўную платформу для пітнай і мінеральнай вады «Нарач».

Прадукт

Пітная і мінеральная вада Нарач вырабляецца на ААТ «Вінакурня Нарач», размешчанай побач з возерам Нарач і Нарачанскім нацыянальным паркам. Здабываецца з артэзіянскіх свідравін на глыбіні 318 метраў (мінеральная) і 190 метраў (пітная).

Мэты праекта

  • Павысіць узровень пазнавальнасці брэнда і разгляду да куплі.
  • Стымуляваць да пробнай куплі.
  • Павысіць лаяльнасць да брэнда.

Задача агенцтва:

  • Распрацаваць камунікатыўную платформу для рэалізацыі пітной і мінеральнай вады «Нарач».
  • Адлюстраваць у новай камунікатыўнай платформе ўнікальную перавагу – паходжанне з чыстага, далёкага ад гарадоў і забруджванняў месца Нарачанскага нацыянальнага парку.

Ядро мэтавай аўдыторыі:

Жанчыны 18 – 35 гадоў, гарадскія жыхаркі, якія вядуць актыўны і здаровы лад жыцця і давяраюць айчыннаму вытворцы. Пітную ваду купляюць як асвяжальны і карысны напой. Успрымаюць ваду як даступны натуральны аздараўленчы сродак.

Стратэгія:

Устаноўлена, што для падтрымання добрага адчування важна выпіваць шклянку вады адразу пасля снуі 1,5-2 літра на працягу ўсяго дня. У аснову камунікацыі брэнда «Нарач» пакладзены гэты «карысны рытуал». Зараз ні адзін з канкурэнтаў-вытворцаў мінеральнай і пітнай вады не выкарыстоўвае гэтую платформу, што дазваляе брэнду «Нарач» заняць вольную пазіцыю ў свядомасці спажыўца.

Камунікатыўная платформа:

Здабытая ў артэзіянскіх крыніцах Нарачанскага нацыянальнага парку, вада «Нарач» зберагла сваю натуральную структуру і першародную чысціню. «Нарач» лёгка засвойваецца арганізмам, дапамагаючы яму «прачнуцца», папаўняе водны баланс і паскарае абмен рэчываў. Пры штодзённым ужыванні прыродная вада «Нарач», дзякуючы сваёй нізкай мінералізацыі, дазваляе падтрымліваць пітны рэжым з самай раніцы і на працягу ўсяго дня.

Слоган: Дзень пачынаецца з вады, вады "Нарач"!

Перыяд рэалізацыі праекта: Травень– жнівень 2016  

TV

KV

narach_kv.jpg

Вонкавая рэклама

narach_bord (1).jpg

Радыё


Творчая каманда:

ТАА «Завод Бульбашъ»
Брэнд-менеджэр: Анастасія Камай.

Агенцтва:

TDI Group

Творчы дырэктар: Сяргей Філазаповіч.
Копірайтэры: Міраслаў Строганаў, Дарына Рыжко.
Арт-дырэктар: Уладзімір Андросаў.
Дызайнеры: Юлія Юшына, Кацярына Гатоўка.
Экаўнт-дырэктар: Таццяна Калітнік.
Экаўнт-менеджэр: Кацярына Падгайская.

Прадакшн:

One little production
Прадзюсары: Уладзімір Няфёдаў, Антаніна Раёўская.
Рэжысёр: Дзяніс Воўкаў.
Аператар: Вадзім Пацееў.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: