Па правілах залатога сячэння. Студыя «Іквадарт» распрацавала карпаратыўны сайт для Слуцкага сыраробнага камбіната

20 Марта 2019 2453 0 Дизайн Компании Креатив
Поделиться

Студыя «Іквадарт» распрацавала карпаратыўны сайт для Слуцкага сыраробнага камбіната – аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў малочнай галіны Беларусі.



Асноўная задача сайта – дапамагаць прадпрыемству прыцягваць новых партнёраў. Таксама новы сайт павінен падтрымліваць імідж паспяховай сучаснай кампаніі.

Дызайн

Дызайн пабудавалі па прынцыпе залатога сячэння. Такі падыход дазваляе ствараць асіметрычны дызайн, аднак захоўваць пры гэтым візуальны баланс.

Галоўная старонка


На першым экране размяшчаем слоган і прома-ролік кампаніі. Таксама дабаўляем лагатыпы гандлёвых марак, пры кліку на якія можна хутка перайсці ў каталог прадукцыі.


Ніжэй размяшчаем блок «Партнёрам». Тут расказваем пра асноўныя вытворчыя магчымасці кампаніі і прапануем патэнцыяльным партнёрам пачаць супрацоўніцтва.


Дабаўляем на старонку блок, у якім кампанія можа расказваць пра свае новыя прадукты, а таксама стымуляваць інтарэс да старых.


Каталог прадукцыі


Каб карыстальнікі маглі лёгка арыентавацца ў асартыменце, дабаўляем магчымасць праглядаць прадукцыю як па катэгорыям, так і па гандлёвым маркам.

Карыстальнік можа хутка перайсці да пэўнай катэгорыі ці гандлёвай маркі непасрэдна з выпадаючага меню.


Картачка асобнага прадукту адкрываецца без перазагрузкі старонкі. Пры гэтым кожны прадукт мае свой унікальны URL, а значыць карыстальнікі могуць дзяліцца спасылкай на прадукт. Таксама наяўнасць у кожнага прадукту свайго URL з’яўляецца плюсам з пункта гледжання SEO.


Сайт адаптыўны, таму ім зручна карыстацца са смартфонаў і планшэтаў.


Спасылка на праект.

Над праектам працавалі:  

ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»

Вядучы спецыяліст па маркетынгу: Вольга Скрыган

Студыя «Іквадарт»

Кіраўнік праекта: Валерый Абухоўскі
Дызайнеры: Андрэй Гаўрылаў, Ліана Клімовіч
Франтэнд праграміст: Арцём Пранько
Бэкэнд праграміст: Аляксандр Яшкін

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: