Нястрымная энергія ХК «Дынама-Мiнск» у новым прома ад DAB.Creative

10 Ноября 2016 3081 3 Production
Поделиться

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» па-ранейшаму  з’яўляецца  адзiным у краiне, якi выступае у КХЛ. Таксама хакеiсты клуба ўваходзяць у склад нацыянальнай зборнай Рэспублiкi Беларусь.

Задача

Перад DAB.Creative стаяла задача распрацаваць файныя i эфектныя ролiкi: прома-ролік каманды, відэавізіткi гульцоў клуба для ўдзелу ў КХЛ-2016 i ўвогуле сезону 2016/2017гг, а таксама вiдэаграфiку для медыякуба. Усё павiнна адлюстроўваць моц і ўстойлівую волю каманды да перамогі.

Рашэнне

Нястрымная энергiя і спартыўная магутнасць каманды мацнеюць i павялічваюцца з кожным матчам. Валявы настрой гульцоў знайшоў сваё адлюстраванне ў выглядзе электрычных зарадаў і маланак.

Энергiя, якая генеруецца ў кожным удзельнiку слаўнай каманды  на першых момантах роліку, паступова прасяквае ўсё цела, з кожнай хвілінай мацнее ўсё хутчэй і хутчэй. Урэшце, ёй ужо не хапае месца ў межах клуба, яна распаўсюджваецца на ўсю пляцоўку, арэну i далей на горад, зараджаючы аматараў моцнай верай ва ўлюблёную каманду. Дынама-машына перадае бясконцы запас энергіі, якая зараджае гараджан моцнай верай ў клуб на ўвесь сезон.

Заўзятары, жыхары горада і гульцы становяцца адзіным цэлым, злучаныя адной мэтай і адной энергіяй.

Пры стварэннi ролiка выкарыстоўвалася дынамічная здымка, якая зрабiла відовішча зачаравальным і хвалюючым. А дзякуючы прымяненню VFX (Visual Effects), мы змаглі скарыстаць зарады маланак i электрычнасці ў максімальна натуральным выглядзе.

Відэавізіткі гульцоў


Графіка на медыакуб


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: