Новы сайт для фармацэўтычнай кампаніі «Лекфарм» ад студыі «Іквадарт»

Поделиться

Студыя «Іквадарт» распрацавала карпаратыўны сайт для фармацэўтычнага прадпрыемства «Лекфарм». 

01_iquadart_case_lekpharm_first-screen.jpg

Задачы

Прадпрыемства «Лекфарм» распрацоўвае, вырабляе і рэалізоўвае лекавыя сродкі. Кампанія інтэнсіўна развіваецца і мае самыя высокія тэмпы росту сярод аналагічных прадпрыемстваў Беларусі. 

Новы сайт павінен быў падтрымліваць імідж перспектыўнага і тэхналагічнага прадпрыемства. 

Таксама было важна: 

  • даступна і прывабна расказаць на сайце пра кампанію і перавагі супрацоўніцтва з ёй;  
  • распрацаваць зручны каталог, з дапамогай якога можна лёгка знаходзіць прэпараты па пэўных крытэрыях.

Рэалізацыя праекта 

Галоўная старонка 

На галоўнай старонцы ў першую чаргу акцэнтуем увагу патэнцыяльных партнёраў на асноўных падыходах да працы і магчымасцях «Лекфарм». Інфармацыю падаем у выглядзе слайдэру. Для кожнага слайда адмалёўваем сваю іконку. Каб прыдаць слайдэру «тэхналагічнасці», дадаем анімацыю.

02_iquadart_case_lekpharm_slider.jpg

Ніжэй размяшчаем блок з прадукцыяй. Якія прэпараты выводзіць на галоўную старонку заказчык вырашае самастойна. Гэта могуць быць, напрыклад, сезонныя прэпараты, навінкі ці папулярныя тавары. 

03_iquadart_case_lekpharm_products-hp.jpg

Таксама на галоўнай старонцы размяшчаем актуальныя навіны кампаніі і інфармацыю пра апошнія навуковыя даследаванні «Лекфарм». 

04_iquadart_case_lekpharm_news.jpg

Каталог прадукцыі 

На старым сайце кампаніі каталог прадукцыі быў «раскіданы» па чатырох раздзелах. Гэта вымушала наведвальнікаў марнаваць шмат часу на пошук інфармацыі. 

Так, напрыклад, каб вызначыць, якія кардыялагічныя прэпараты зарэгістраваны ў Расіі, патэнцыяльнаму партнёру патрэбна было перайсці ў раздзел «Прэпараты» → «Па галінах ужывання» → «Кардыялогія». Потым выбраць неабходны прэпарат і, нарэшце, перайсці ў раздзел «Замежным партнёрам», каб праверыць, ці зарэгістраваны прэпарат у Расіі. І так з кожным прадуктам.  

Каб знаходзіць інфармацыю было прасцей і зручней, мы зрабілі адзін раздзел каталога. На адной старонцы карыстальнік можа адфільтраваць прадукцыю па такіх параметрах, як краіна рэгістрацыі прэпарата, тып, галіна ўжывання, форма водпуску, лекавая форма і навінкі. 

Фільтрацыя адбываецца без перазагрузкі старонкі, што дазваляе хутчэй знаходзіць патрэбную інфармацыю. Акрамя таго, логіка фільтра выключае сітуацыю, калі па зададзеным параметрам з’яўляецца рэзультат «Нічога не знойдзена». Так, напрыклад, выбраўшы тып прэпарата «БАД», карыстальнік ужо не зможа выбраць параметр «Па рэцэпту» – гэты пункт стане неактыўным.

05_iquadart_case_lekpharm_products.jpg

Фільтр мае аднолькавы знешні выгляд на дэсктопе і мабільных прыладах. Гэта дазваляе наведвальнікам, якія выкарыстоўваюць сайт з некалькіх прыладаў, зручна працаваць з каталогам. 

06_iquadart_case_lekpharm_filter-mobile.jpg

Старонка «Пра кампанію»

Як паказала статыстыка, карыстальнікі актыўна наведваюць на сайтах толькі першы падраздзел раздзела «Пра кампанію». Астатнія падраздзелы не карыстаюцца папулярнасцю. Менавіта таму ўсю найбольш важную інфармацыю пра кампанію размяшчаем на адной старонцы. Нягледзячы на вялікі аб'ём, інфармацыя на такой старонцы ўспрымаецца лёгка. Дасягаем гэтага дзякуючы правільнаму структураванню і візуалізацыі кантэнту.  

Гісторыю прадпрыемства паказваем у выглядзе таймлайну. Такі падыход дазволіў падаць інфармацыю кампактна і нясумна.

07_iquadart_case_lekpharm_history.jpg

Найбольш важныя паказчыкі развіцця прадпрыемства паказваем у выглядзе графічных блокаў з анімацыяй.

08_iquadart_case_lekpharm_numbers.jpg

Сайт адаптыўны. Для «Лекфам» гэта асабліва важна, таму што сайт наведвае значная доля мабільных карыстальнікаў.

09_iquadart_case_lekpharm_responsive.jpg


Над праектам працавалі:  

СТАА «Лекфарм»

Спецыяліст па знешнеэканамічнай дзейнасці: Ігар Марчанка

Студыя «Іквадарт»

Кіраўнік праекта: Валерый Абухоўскі
Дызайнер: Андрэй Гаўрылаў
Франтэнд праграміст: Андрэй Ярмак  
Бэкэнд праграміст: Аляксандр Яшкін


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: