Новы каляндар “Не маўчы па-беларуску!” на 2017 год ад кампаніі “Будзьма”

15 Ноября 2016 5719 0 Promo Дизайн
Поделиться

Кампанія “Будзьма беларусамі” працягвае папулярны праект “Не маўчы па-беларуску” і выдала новы каляндар на 2017 год. 

budzma_k2017.png

Аматараў чакаюць 365 арыгінальных малюнкаў ад мастачкі і аўтара ідэі Дар’і Мандзік, падпісаных сакавітымі беларускімі словамі і словазлучэннямі. Дызайнерскае афармленне календара зрабіў Анатоль Лазар (студыя “Адліга”). Кожны месяц – новая тэма і іншая прыказка.

budzma_k2017_studzien_promo.png

Мінулагоднія выданні календара на 2015 і 2016 год карысталіся вялікім попытам. Так, каляндар “Не маўчы па-беларуску – 2016” разышоўся накладам у 10 тысяч асобнікаў. Прычым удала прадаваўся ён не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. А студыя дызайнера Ігара Назаранкі зрабіла мабільную версію календара, якая была дасяжная для бясплатнага спампоўвання.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” дзякуе парфумерна-касметычнай фабрыцы “Модум – наша касметыка” і кампаніі “Universal Press”, пастаўшчыку сувенірнай прадукцыі за чынны ўдзел у падрыхтоўцы календара.

Новы каляндар “Не маўчы па-беларуску – 2017” можна набыць у наступных крамах:

  • “Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72;

  • “Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;

  • “Веды”, вул. К.Маркса, 36;

  • “Цэнтральная кнігарня”, пр-т Незалежнасці, 19;

  • “Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14;

  • “Эўрыка”, вул. Куйбышава, 75;

  • Кніжны кірмаш “Свет кніг”, вул. Купалы, 27;

А таксама ў інтэрнэт-кнігарнях: knihi.by, imbryk.by i symbal.by (дастаўка па ўсім свеце). 

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: