«Навучыся адрозніваць сапраўднае!»: вiдэа-тест ад «Лідскае піва»

Поделиться

ААТ «Лідскае піва» ўпершыню ў Беларусі прымяніла тэхналогію трохступеньчатага метаду зброджвання на нізавых і верхавых дрожджах— Triple Fermentation. Як вынік — беларускі спажывец атрымаў сапраўднае пшанічнае піва без замутняльнікаў і стабілізатараў. У асартыменце нефільтраванае светлае і нефільтраванае цёмнае. Тэхналогія вытворчасці піва «Лідскае Пшанічнае» цалкам адпавядае рэцэпту сапраўднага пшанічнага піва з Баварыі.

Назва рэкламнай кампаніі

Навучыся адрозніваць сапраўднае!

Задача агенцтва

Распрацаваць і рэалізаваць digital-канцэпцыю, якая ў даступнай форме данясе да спажыўца асноўныя перавагі піва «Лідскае Пшанічнае».

Механіка рэалізацыі

У нашым жыцці многа несапраўдных рэчаў. Кожны дзень яныспрабуюцьвыдаць сябе за тое,чым не з’яўляюцца на самой справе. Асабліва гэта адчуваецца, калі гаворка заходзіць прапшанічнае піва. Мы прапанавалі карыстальнікам простую механіку, але такую, якая ўцягвае і можахутканавучыць адрозніваць сапраўдныя рэчы.

Тэст уяўляе сабой серыю відэапытанняў, у якіх карыстальніку прапануецца вызначыць, сапраўдны перад ім прадмет ці фэйкавы. Каб даведацца правільны адказ, трэба перайсці да наступнага роліка, на які ёсць прамая спасылка ў апісанні да відэа. Кожны адказ суправаджаецца сэнсавым пэкшотам, які расказвае пра натуральныя якасці «Лiдскага Пшанiчнага».

У апошнім роліку «“Лiдскае Пшанiчнае”: цi сапраўдная гэта адкрывалка?» няма адказу. Карыстальнікам прапануецца перайсці ў суполку ААТ «Лідскае піва» ў Facebook, каб праверыць сябе. 27 верасня будзе апублікаваны відэаадказ.

 
Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: