Мова пчол у дызайне ўпакоўкі мёду ад AIDA Pioneer

Поделиться

Агенцтва AIDA Pioneer Branding & Creative распрацавала гандлёвую марку  натуральнага мёду Bee There (нэймінг, лагатып, дызайн упакоўкі) для сямейнага пчальніка «Медуніца».

1.jpg

Пчолы – дзівосныя стварэнні. Для зносін яны выкарыстоўваюць адмысловую мову – танец. Падчас танца пчала паказвае сваім сяброўкам дакладны кірунак да месца медазбору. А частата ваганняў брушка пчалы ў танцы сігналізуе, на якой адлегласці ад вулля яна знайшла меданос.

2.gif


Ідэя: Перакласці мову пчол на мову дызайну.

Пры распрацоўцы дызайну ўпакоўкі мёду было вырашана  адысці ад традыцыйных візуальных «мядовых» клішэ (пчолы, соты, кроплі і да т.п.) і выкарыстаць базавыя параметры танца пчол (нахіл ліній і колькасць выгібаў), а таксама колер самога прадукту.  

3.jpg

4.jpg

5.jpg

Геаметрычныя малюнкі на этыкетках паказваюць адмысловыя пчаліныя маршруты ад вулля да канкрэтных месцаў медазбору: ліпавага гаю, травеньскага лугу і грэчкавага поля. Такім чынам, атрымалася стварыць гнуткі дызайнерскі інструмент, які можна выкарыстоўваць для маркіроўкі розных гатункаў мёду.

6.jpg

7.jpg

Назва Bee There падкрэслівае геаграфічную скіраванасць канцэпцыі і падтрымліваецца слоганам: «Дзе лётала пчала». 

Прывязка да пэўнага месца медазбору дазволіла зрабіць акцэнт на якасці мёду, які нарыхтоўваецца ў экалагічна чыстым раёне нацыянальнага парку «Нарачанскі».

На адваротным баку этыкеткі размешчаны QR-код са спасылкай на сайт, дзе можна ўбачыць маляўнічыя панарамы тых самых мясцін, дзе лётала пчала.

8.jpg

9.jpg


Кліент: Сямейны пчальнік «Медуніца»

AIDA Pioneer Branding & Creative

Крэатыўны дырэктар: Дзмітрый Апаленіс
Старшы капірайтар: Аляксей Чарняўскі
Дызайнер: Маргарыта Канавалава
Відэа: Алёна Шыбут

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: