Мінск-Менск: Воля Кузьміч стварыла калядны прынт пра схаванае сэрца сталіцы

28 Декабря 2016 1221 0 Дизайн Креатив Творчество
Поделиться

Мастачка Воля Кузьміч стварыла да Калядаў прынт «Менск» у пару выдадзенаму раней «Мінску», паведамляе Generation.by.

ecoxkq9c9qganylgwg26fum692146h-org.jpg

Назва Мінск беларускай сталіцы была афіцыйна зацверджаная толькі 77 год таму, 29 ліпеня 1939 года пастановай Вярхоўнага Савету БССР горад быў перайменаваны ў Мінск. Але яшчэ ў пачатку 2000 у самым цэнтры гораду захоўваліся сляды «Менску». Насупраць дому Ураду ажно да рэканструкцыі плошчы Незалежнасці ляжаў люк каналізацыі з надпісам «Менск». Нехта з рабочых знёс яго і захоўвае цяпер да лепшых часоў.

4iarkdj7oham13rxd27ikttpb47mus-org.jpg

64i4ohpvm263itchn1ikwbv39aer0a-org.jpg

«Менск – гэта не толькі гісторыя, гэта і мы сёння, – разважае мастачка Воля Кузьміч. – Мяне зачароўвае метафара з трэку «Схаванае сэрца» гурта IQ48 на словы Міхала Анемпадыстава: «Менск – схаванае сэрца беларускай сталіцы».

Слядоў гісторыі ў горадзе ўсё меней, не так проста нават адшукаць будынак, старэйшы за 1939 год, які б памятаў першую назву беларускай сталіцы.

«Мінск – сёння такі, якім мы яго любім, якім прымаем: старанна зачышчаны, сустракае з перону савецкім ампірам, паголенымі дрэвамі і шырокай панэльнай прасторай. Але Менск – схаваны ў Мінску. Гісторыя старажытнай еўрапейскай сталіцы дае ўрадлівую глебу для нараджэння сучаснай гарадской культуры», – гаворыць ілюстратарка.

zrg9z00ibq1ig09ovxlkromkwoo56c-org.jpg 

Новыя прынты «Менск» і «Мінск» выйшлі да святаў на паштоўках, магнітах і кубках.

rvr3wpa49o5v171drhm3rz3tlhk8ym-org.jpg

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: