Маю гонар, бо я донар: у Мінску пашыраецца кампанія ў падтрымку бясплатнага донарства

Поделиться

Гэтай вясной у Мінску пачаў працаваць дабрачынны праект «Крывічы» – грамадская ініцыятыва, мэтай якой з’яўляецца папулярызацыя бясплатнага донарства ў краіне.

for-marketing_logo_slogan.jpg

«Крывічы. Маю гонар, бо я донар» – праект AIDA Pioneer Group, які рэалізоўваецца пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Навошта гэта патрэбна?

Пераліванне крыві неабходна пры лячэнні многіх захворванняў, падчас хірургічных аперацый і трансплантацый. Вельмі часта донарская кроў патрабуецца падчас родаў. Сёння ў Беларусі донары атрымліваюць грошы за кроў і яе кампаненты. А мы спрабуем растлумачыць людзям, чаму донарства ў першую чаргу – ганаровая справа.

Да таго ж сярэдні ўзрост донара крыві ў Беларусі – 40-50 гадоў. У такой важнай справе моладзь прымае невялікі ўдзел. І таму наша мэта – зацікавіць менавіта маладых людзей.

for-marketing_2.jpg

for-marketing_3.jpg

Чаму крывічы?

Таму што дзякуючы донарам крыві, мы ў нейкім сэнсе становімся крывічамі – крэўнымі, параднёнымі – бо ў кожнага донара сапраўды з’яўляецца колькі новых сваякоў, якія абавязаны яму жыццём. І таму што дабразычлівасць і павага да іншых людзей – у крыві беларусаў.

for-marketing_Flyer.jpg

А што далей?

Мы распаўсюджваем інфармацыю як мага шырэй: праект ужо падтрымалі кавярні «Зерно», лофт-праект «БАЛКИ», галерэя сучаснага мастацтва Ў, антыкафэ «Дом Фишера», «Бар ДК», Studio 67 ды іншыя мінскія пляцоўкі, а таксама розныя інтэрнет-рэсурсы і шматлікія сродкі масавай інфармацыі. Нас падтрымала і баскетбольная каманда «Цмокі-Мінск»!

for-marketing_places_03.jpg

for-marketing_places_01.jpg

for-marketing_places_02.jpg

for-marketing_cmoki_01.jpg

for-marketing_cmoki_02.jpg

for-marketing_cmoki_03.jpg

Чым далей – тым больш працы. Бо зараз мы далучылі да донарства і каманду па амерыканскім футболе «Litwins». Яны ўжо самі могуць расказаць, як гэта – быць донарам, і абяцалі працягваць здаваць кроў і ў будучым. 

for-marketing_litwins_01.jpg

for-marketing_litwins_02.jpg

for-marketing_litwins_03.jpg

Вялікі дзякуй усім, хто ўжо падтрымаў наш праект! Усю інфармацыю для донараў і для тых, хто проста хоча дапамагчы праекту, вы знойдзеце на нашым сайце і ў групах у сацыяльных сетках. Далучайцеся да добрай справы! 

Кантакты:

krivichy.org
vk.com/krivichy
facebook.com/krivichy
Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: