Як AIDA Pioneer знайшла ген беларуская крэатыву: канцэпцыя і фірмовы стыль Фестывалю aDNaK!

Поделиться

AIDA Pioneer Branding & Creative Company на замову грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” распрацавала канцэпцыю і фірмовы стыль для Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!, які прайшоў у Мінску з 5 мая па 30 чэрвеня 2016 года.

01-8.jpg

Канцэпцыя: «аDNаK! – ген беларускага крэатыву». 

Сэнс:

У апошнія гады беларускаарыентаваных праектаў у рэкламе стала заўважна больш. Беларуская мова для рэкламіста зрабілася звыклым сродкам, каб зрабіць крэатыў больш яскравым і трапным. Сёння зварот да роднай культуры і гісторыі, увядзенне ў рэкламную камунікацыю аўтэнтычных сімвалаў дазваляе брэндам наблізіцца да свайго спажыўца. Але ўжо зараз відавочна, што спыняцца на павярхоўным пераносе традыцыйных арнаментаў на сучасныя вырабы замала. Варта ісці глыбей. Каб ствараць сапраўдныя шэдэўры ў рэкламе трэба раскрыць у сабе «ген беларускага крэатыву».

Такім чынам, мэтамі Сёмага фестывалю aDNаK з’яўляюцца:

- даследаванне і расшыфроўка беларускага крэатыўнага кода,вылучэнне лепшых рысаў беларускаарыентаванай рэкламы;

- фіксаванне працэсаў эвалюцыі беларускага рэкламнага рынку;

- папулярызацыя, своеасаблівая «прышчэпка беларускасці» для рэкламістаў, кліентаў і спажыўцоў.

Візуалізацыя:

Візуальнае рашэнне канцэпцыі будуецца на прынцыпе шматслойнасці, пошуку прыхаваных элементаў і сэнсаў.

У напісанні назвы фестывалю і ў лагатыпе праступае знаёмая ўсім абрэвіятура DNK.

02-9.jpg

03-9.jpg

Сімвалам беларускасці, унутраным слоем, тым самым «генам беларускага крэатыву» стаў геаметрычны патэрн-арнамент з клічнікаў. У ім таксама можна разгледзець стылізаваныя спіралі DNK.

Пераемнасць канцэпцыі з папярэднімі гадамі выяўляецца ў захаванні чырвона-белай каляровай гамы і традыцыйнага знаку Фестывалю —клічніку.

04-8.jpg


Увасабленне стылю на розных носьбітах

Білборд

Billboard.jpg


Постэр

Poster-2.jpg

Дыпломы пераможцаў

dyplomy.jpg


Сувенірная і прома-прадукцыя

Majka_Pack.jpg

Sovenir.jpg

Photo01.jpg

Photo02.jpg

Photo03.jpg

Photo04.jpg

Photo05.jpg

Photo06.jpg

Замоўца 

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

Выканаўца

AIDA Pioneer Branding & CreativeCompany

Зміцер Апаленіс, Аляксей Чарняўскі, Віктар Сеўрукоў.

Аздабленне фестывальнай прасторы

Анатоль Лазар, студыяі дызайнаў "Адліга".

Адаптацыя стылю для некаторых носьбітаў і фарматаў

Анатоль Лазар, студыяі дызайнаў "Адліга";

Ігар Назаранка, дызайнер.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: