Кампанія «ПеРАКможам»: новы погляд на рак

Поделиться

Зусім нядаўна ў пераходах метро з’явілася незвычайная сацыяльная рэклама. На плакатах намаляваны людзі ў вобразах герояў — касманаўта, салдата, Чэ Гевары. Але ў дадзеным выпадку гэта не только вобраз. Гэтыя людзі — сапрайдные героі, якія змаглі перамагчы рак. Яны распавядаюць свае гісторыі і заклікаюць далучыцца да сацыяльнай кампаніі «ПеРАКможам», якая прапаноўвае новы погляд на цяжкую хваробу.

Кампанія "ПеРАКможам"

Мэта праекту

Праект кампаніі «ПеРАКможам» распрацаваны журналістамі «Радыё Свабода» пры дапамозе дызайн-студыі «Адліга». Кампанія накіраваная на выкараненне працоўнай ды псыхалагічнай дыскрымінацыі, з якой могуць сутыкацца хворыя, а таксама на стымуляванне анкапацыентаў да супольнага вырашэння ўласных праблем.

Сайт «ПеРАКможам» — гэта адмысловая пляцоўка для абмену думкамі, інфармацыяй і абароны сваіх правоў.

Имя Фамилия  Францішак Вячорка —каардынатар праекту «ПеРАКможам».
У нас прынята рабіць шмат сацыяльнай рэкламы на тэму ВІЧ/СНІД, наркаманіі і алкагалізму, а на рак — самую распаўсюджаную смяротную хваробу сярод беларусаў — існуе негалоснае табу. Кожны беларусаў сутыкаўся з ракам, паміралі яго знаёмыя, многія лекаваліся і вылекаваліся. Некаторыя маюць анкалогію ў сабе і пра гэта не ведаюць. Мы баімся, нам страшна пра гэта гаварыць. Нібыта, калі пра гэта не гаварыць, хвароба знікне сама сабой. У выніку, людзі практыкуюць самалячэнне, ідуць да цыганак, народных дактароў, альбо зацягваюць усё да той ступені, калі ўжо немагчыма нічога паправіць. Гэта няправільна, таму мы прыдумалі кампанію, каб знішчыць табу вакол раку.

Усё пачалося з кнігі...

Рэалізацыя праекта пачалася са стварэння зборніка ўласных гісторый. Журналістка «Радыё Свабода» Ганна Соўсь пад вокладкай кнігі «Жыццё пасьля раку» сабрала жывыя гісторыі нашых і не толькі суайчыннікаў, падрыхтаваныя з калегамі-журналістамі. Шмат каму з іх было вельмі складана гаварыць на гэтую тэму, а камусьці, наадварот, — гэта было неабходна. Аднаму дапамагла вера, другому — каханне, трэцяму — музыка. Але ўсе яны даказваюць адно: рак — гэта жыццёвае выпрабаванне, а не прысуд.

Кніга "Жыццё пасля раку"

20 кастрычніка адбылася прэзэнтацыя кнігі, дзе прысутнічалі і яе героі. На мерапрыемстве была поўная заля людзей, якім таксама было што сказаць. Пасля прэзентацыі інфармацыя аб кампаніі разляцелася імгненна, таму прыйшлося дадрукоўваць яшчэ 500 экзэмпляраў кнігі. На дадзены момант разышлося амаль 1000 асобнікаў.

Прэзентацыя кнігі Прэзентацыя кнігіПрэзентацыя кнігі Прэзентація кнігі

Рэкламная кампанія

Але каб нешта змяніць у грамадзтве, адной кнігі, безумоўна, мала. «Радыё Свабода» разам з Артурам Вакаравым з агенцтва «Адліга» прыдумалі сацыяльную рэкламную кампанію на розных платформах. Назва кампаніі — «ПеРАКможам»,а яе героі — пеРАКможцы.  «Гэта сапраўдныя супергероі, якія зазірнулі смерці ў твар, перамаглі яе як злога цмока», - распавядае Францішак Вячорка. На плякатах — Сяржук Бахун у вобразе салдата-героя, Ірына Жыхар — як Бэтмэн, які дапамагае іншым, Арцём Фрэнкель — Чэ Гевара - падарожнік, Ганна Маслоўская — касманаўт. Гэта людзі, з якіх можна браць прыклад.

Цяпер па Менску вісіць больш за 200 плакатаў кампаніі і 4 вялікія шчыты ў пераходах метро. Таксама рэклама «ПеРАКможам» з’явилася на першых палосах газет «Беларусы і рынак», «Камсамольская праўда». На «Першым канале» Беларускага радыё круціліся рэкламныя ролікі.

Ірына Жыхар

Сяржук Бахун

Ганна Маслоўская

Арцём Фрэнкель

«Галоўнае, што кампанія пазытыўная, хаця ідэя многім можа падацца правакацыйнай. Ну як так, які Бэтмэн? Тут жа пра рак! Але якраз такія вобразы звяртаюць на сябе ўвагу. Многія пішуць, заходзяць на сайт pierakmozam.by, бо пабачылі плакаты, ці пачулі ад знаёмых. Некаторыя адгукнуліся і жадаюць стварыць групы падтрымкі анкахворых», — расказвае Францішак Вячорка.

Што далей?

Зараз каманда праекту ездзіць па рэгіёнах і распавядае пра кампанію і кнігу. Прэзэнтацыі ўжо прайшлі ў Клічаве, Бабруйску, Смаргоні і іншых гарадах. Каб яшчэ больш людзей даведалася пра незвычайны праект, арганізатары плануюць выйсьці з ім на Белсат і шукаюць магчымасьці выхаду на дзяржаўныя тэлеканалы. Бо,па сутнасці, такую сацыяльную рэкламу ў Беларусі яшчэ ніхто не рабіў.

Цішоткі

На прэзентацыях усе ўдзельнікі могуць атрымаць майкі кампаніі і дыскі з гісторыямі.

Дыск

Рэкламная кампанія працягнецца да 4 лютага — міжнароднага дня барацьбы з ракам. Да гэтага часу плануецца сабраць каля 100 гісторый пераможцаў хваробы.

Але, як кажуць арганізатары, кампанія на гэтым не спыніцца. Сайт будзе напаўняцца новымі гісторыямі і прыцягваць валантораў анкацэнтраў. Пляцоўка «ПеРАКможам» павінна стаць месцам сустрэчы неабыякавых людзей з мэтай узаемадапамогі і падтрымкі.

Каманда «ПеРАКможам» запрашае далучыцца да праекту дызайнераў, журналістай, крэатывных і ўсіх зацікаўленых людзей і разам падумаць над працягам кампаніі.

Наконт супрацы і па іншых пытаннях пісаць на адрас:
pierakmozam@gmail.com.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: