Гаворыць і паказвае «Радзіва «Прудок»: як velcom і Купалаўскі тэатр ствараюць новы культурны код

Поделиться

«Радзіва «Прудок» – гэта гісторыя пра мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата. У кнізе ён расказаў аб тым, як вырашыў з’ехаць у вёску Прудок аднаўляць дом свайго дзеда, прамяняўшы мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку змяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook – пасля гэтыя запісы развіліся ў кнігу, якая заваявала сэрцы многіх беларусаў.

У 2017 годзе кніга Андруся Горвата стала часткай праекта velcom MOVABOX, накіраванага на прасоўванне сучаснай беларускай літаратуры. Напрыканцы 2017 года Раман Падаляка зняў па матывах урыўка з кнігі караткаметражны фільм «Ягор» – менавіта гэта работа атрымала ўзнагароду народнага журы і спецыяльны прыз найлепшай беларускай рабоце на Міжнародным фестывалі мабільнага кіно velcom Smartfilm. Падтрымка velcom паўнавартаснай пастаноўкі па кнізе «Радзіва «Прудок» на сцэне вядучага тэатра Беларусі стала заканамерным развіццём гісторыі, якая звязала кнігу і кампанію.

фото_2.OmGeT.jpg

Мэта кампаніі:

садзейнічанне прасоўванню беларускай мовы і культуры ў адпаведнасці са стратэгіяй velcom у сферы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

Задачы:

  • павышэнне лаяльнасці да брэнда velcom, які актыўна падтрымлівае беларускую культуру, і ў прыватнасці адно з галоўных літаратурных адкрыццяў апошняга часу – кнігу «Радзіва «Прудок»;
  • прасоўванне іміджа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы як сімвала беларускай літаратурнай і тэатральнай культуры, адкрытага да новых прагрэсіўных праектаў;
  • прыцягненне да ўдзелу ў актыўнасцях праекта патэнцыяльнай аўдыторыі і СМІ.

Механіка праекта

Прэс-мерапрыемствы

1. Анансуючая прэс-канферэнцыя з Андрусём Горватам

Перад запускам праекта, 23 сакавіка 2018 года, на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра адбылася анансуючая прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўніка velcom Вячаслава Смірнова, рэжысёра спектакля Рамана Падалякі і аўтара бестселера, пісьменніка Андруся Горвата, а таксама акцёраў будучай пастаноўкі Святланы Анікей, Дзмітрыя Есяневіча і Міхаіла Зуя. Размова праходзіла ў фармаце «касмічнага палёту», мадэратарам і «камандзірам карабля» якога выступіў Раман Падаляка. Спікеры расказалі журналістам гісторыю аб тым, як нарадзілася ідэя праекта, яго перадгісторыю і планы на будучыню. На працягу ўсёй размовы на стале ляжаў знакаміты шлем ад скафандра, у якім Андрусь Горват выходзіў на сцэну падчас прэс-канферэнцыі праекта MOVABOX у 2017 годзе.

фото_3.6ChhZ.jpg

2. Перадпаказ спектакля для СМІ

Напярэдадні прэм’еры спектакля быў арганізаваны спецыяльны паказ «Радзіва «Прудок» для СМІ і лідараў думак. Каманда праекта арганізавала прэс-брыфінг з удзелам прадстаўніцы velcom Дар’і Пракаповіч, рэжысёра спектакля Рамана Падалякі, сцэнографа Кацярыны Шымановіч і пісьменніка Андруся Горвата. Для стварэння атмасферы творчага літаратурнага ланча мерапрыемства правялі на тэрасе тэатральнага кафэ.

фото_4.G0Xp2.jpg

фото_5.UweQj.jpg

фото_6.yBR4X.jpg

фото_7.3YrIF.jpg

3.    Экскурсія «Горад «Горвата» сумесна з праектам «15:15»

Кожны чалавек мае месцы, з якімі звязана шмат успамінаў. Да пераезду ў вёску Прудок такім месцам для Андруся Горвата быў Мінск: тут ён працаваў, бавіў час у кавярнях, ездзіў у метро і хадзіў у госці, пра што і пісаў у сваім Facebook-акаўнце. Каб прыдаць дадатковае вымярэнне расказам Горвата, у пачатку лета velcom разам з аўтарскімі экскурсіямі «15:15» запрасіў мінчан на незвычайны шпацыр, прысвечаны кнізе і спектаклю «Радзіва «Прудок». Перад запускам для гараджан адбылася прэзентацыя маршруту для журналістаў. Літаратурная экскурсія ўключала ў сябе месцы, якія аўтар згадваў у кнізе – Верхні горад, універсам «Цэнтральны», букіністычную краму на Карла Маркса і, вядома, сквер Купалаўскага тэатра, дзе і пачалася гісторыя, расказаная ў кнізе «Радзіва «Прудок».

фото_8.cmI8n.jpg

фото_9.vMYrZ.jpg

4.    Прэс-тур па маршруце Прудок – Мазыр – Калінкавічы са спецыяльным паказам спектакля «Радзіва «Прудок» на радзіме кнігі

Калі Андрусь Горват не едзе ў Мінск, СМІ едуць у Прудок, а разам з імі – і Купалаўскі тэатр са спецыяльным паказам спектакля. Журналісты пабачылі знакамітую вёску Прудок і зрабілі памятнае фота з дарожным знакам населенага пункта, адправілі паштоўку з прудкоўскай пошты, наведалі прэс-брыфінг у крэатыўнай прасторы «Даліна Анёлаў» у Мазыры, паглядзелі ўнікальны гастрольны паказ спектакля ў Калінкавічах, арганізаваны купалаўцамі спецыяльна для землякоў Андруся Горвата.

фото_10.Lzct1.jpg

фото_11.YVrSW.jpg

фото_12.uG7Zr.jpg

фото_13.IGdR7.jpg

фото_14.beFwL.jpg

Узаемадзеянне са СМІ

1. Арганізацыя эксклюзіўных інтэрв’ю

Напярэдадні прэм’еры спектакля каманда праекта арганізавала некалькі інтэрв’ю з рэжысёрам спектакля Раманам Падалякам. Матэрыялы выйшлі ў выданнях БелТА, «Минск-новости», Where Minsk. Журналісты пагутарылі з рэжысёрам аб працэсе работы над спектаклем і абмеркавалі тэатральнае закуліссе. Пасля прэм’еры ў часопісе «Большой» было апублікавана спецыяльнае інтэрв’ю з Андрусём Горватам.

2. Партнёрскія матэрыялы

У супрацоўніцтве з анлайн-часопісам KYKY.org пры падтрымцы velcom выйшлі два матэрыялы: дайджэст «10 новых беларускіх спектакляў, якія павінен пабачыць кожны культурны чалавек» з уключэннем у яго пастаноўкі «Радзіва «Прудок» і жартоўны тэст «Каза, гарадскі хіпстар або суседка-важак: кім бы вы былі ў вёсцы?», створаны па матывах кнігі «Радзіва «Прудок». Пры падтрымцы velcom на партале TUT.by выйшла інтэрв’ю з мастачкай па святлу Купалаўскага тэатра Таццянай Кудынавай, у якім яна расказвае пра радасці і складанасці закуліснага жыцця і работу над спектаклем «Радзіва «Прудок». Таксама сумесна з TUT.by velcom і Купалаўскі тэатр распрацавалі інфаграфіку «Аб Купалаўскім – у лічбах». Колькі акцёраў працуе ў тэатры, колькі паверхаў і колькі лямпачак у будынку, які спектакль самы працяглы, а які самы кароткі – інфаграфіка адкрыла ўсе тэатральныя таямніцы.

3. Тэле- і радыёэфіры з удзелам творчай групы спектакля

Анансуючыя прэм’еру радыёінтэрв’ю з удзелам рэжысёра Рамана Падалякі выйшлі ў ранішніх і дзённых эфірах радыёстанцый «Мінская хваля», «Радыё ОНТ», «Радыё Сталіца», «Радыус-FM» и «Радыё Культура». Ва ўзаемадзеянні з «Радио ОНТ» каманда праекта правяла некалькі розыгрышаў квіткоў на пастаноўку. Гульні праходзілі ў конкурснай рубрыцы ранішніх эфіраў. 5 пар квіткоў разыгрывалася на радыё напярэдадні кожнага з пяці чэрвеньскіх паказаў. Пасля прэм’еры выйшла і тэлеінтэрв’ю – у праграме «Навіны культуры» канала «Беларусь 3», прысвечанай сцэнічнаму дэбюту «Радзіва «Прудок» у Купалаўскім, узялі ўдзел акцёры спектакля і Раман Падаляка.

4. Прасоўванне ў сацыяльных сетках

Акрамя традыцыйных медыя, спектакль актыўна прасоўваўся і ў суполках velcom у сацыяльных сетках. Публікацыі пра праект сабралі амаль што 100 тысяч ахопу. Патрапіць на чэрвенскія паказы сапраўды было вельмі складана, таму для самых актыўных падпісчыкаў быў праведзены конкурс у Instagram Stories. Каб атрымаць квіткі, знаўцы кнігі мусілі першымі адказаць на 5 пытанняў па кнізе «Радзіва «Прудок»: «Што Андрусь прасіў прывезці з Палесся», «Хто самы лепшы беларус», «Якія дзве памылкі можна зрабіць у слове «мама» і г.д.

Тры шчасліўчыка атрымалі квіткі, а velcom – шчырыя падзякі ад пераможцаў: «А божачкі ж мой, гэта ж цуд разцудоўны!», «Клас! Дзякуй, velcom!».

Вынікі кампаніі

  • 155 публікацый са згадваннем брэнда ў СМІ і сацсетках, у тым ліку 4 эксклюзіўныя інтэрв’ю, 4 спецыяльныя партнёрскія матэрыялы і выхады па выніках 4 прэс-мерапрыемстваў;
  • Sold-out квіткоў на майскія паказы спектакля «Радзіва «Прудок» у першыя 10 хвілін пасля старту продажаў, стабільна высокі попыт на далейшыя паказы, уключаючы дадатковыя;
  • Стварэнне пры падтрымцы velcom унікальнага прома тэатральнага праекта, які стаў значным унёскам у развіццё нацыянальнай культуры Беларусі.

фото_16.lALXW.jpg

фото_17.6Ni7d.jpg

Каманда

Аддзел карпаратыўных камунікацый velcom:

Мікалай Брэдзелеў, Вячаслаў Смірноў, Віктар Пазнякоў, Дар’я Пракаповіч, Кацярына Севасцьянчук – канцэпцыя, менеджмент, прасоўванне.

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы:

  • Раман Падаляка – рэжысура і пастаноўка;
  • Дзіяна Даражок, Вольга Кулікоўская, Паліна Крышчановіч – крэатыў, арганізацыя, прасоўванне.

Камунікацыйнае агенцтва ARS Communications: 

Вiктар Елiстратаў, Павел Астапенка, Вольга Путрык, Аліна Бурая, Яўгенiя Караткова – крэатыў, арганізацыя, выкананне, праца з падрадчыкамі, прасоўванне.

Getbob Digital Agency:

Андрэй Багач, Віталія Кукобнікава, Леанід Пазняк: крэатыў і адаптацыя дызайна для сацыяльных сетак, прасоўванне.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: