«Вiтаем!» гандлёвую марку паўцвёрдых сыроў ад Fabula Branding

Поделиться

Fabula Branding распрацавала гандлёвую марку паўцвёрдых сыроў для аднаго з буйнейшых беларускіх вытворцаў малочных прадуктаў – Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната.

Новая ГМ арыентавана ў асноўным на экспарт у краіны СНД і пабудавана на аснове традыцыйных беларускіх каштоўнасцей — ветлівасці, адкрытасці і гасціннасці. Менавіта з канцэпцыі апошняй і ўзнікла назва — «Вітаем!».

Брэнд-персанаж увасобіўся ў абагульненым вобразе «сырнага» беларуса, праз які ў артыстычнай манеры перададзены лепшыя якасці нацыянальнага менталітэту: гасціннасць, добры настрой, весялосць і гумар. Саламяныя валасы, вусы і барада, блакітныя вочы, рабацінкі на носе, шырокая ўсмешка – атрымаўся гэткі пазітыўны вобраз гасціннага беларускага гаспадара, вясёлага і прыветлівага. Поле «вусоў» выступае ў якасці прадуктовага акна. 

01.jpg

02.jpg

03.jpg

04.jpg

05.jpg

06.jpg

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: