Fabula Branding: цукар «Цудоўная цукерня»

17 Февраля 2016 marketing.by 8195 12 Брендинг Дизайн Креатив
Поделиться

Fabula Branding правяла комплексную распрацоўку гандлёвай маркі цукру для ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат».

gif_630.gif

Задача

Распрацавать гандлёвую марку цукру для Скідзельскага цукровага камбіната. Прадукт традыцыйны — белы цукар-пясок у трох відах фасоўкі (пакет, рафінад, парцыённыя сцікі).

Рашэнне

Стварэнне нацыянальна арыентаванай гандлёвай маркі «Цудоўная цукерня». Беларуская канцэпцыя брэнду не толькі падкрэслівае нацыянальны каларыт традыцыйнага прадукту, але і вылучае яго на паліцы сярод канкурэнтаў.

Назва ўтворана на аснове прыгожага старадаўняга беларускага слова «цукерня», якое ў некалькiх славянскiх мовах азначае «кафэ-кандытарская», а аднолькавы першы склад абодвух слоў — «цу» — стварае дадатковую асацыятыўную сувязь з катэгорыяй прадукту — цукрам.

Моўная гульня, «салодкі» характар назвы і слогана — «Салодзім з асалодай» — падтрымліваюцца і ў дызайне, дамінантамі якога сталі чырвона-белая гама і патэрн у белы гарошак.

Вынік

«Цудоўная цукерня» — першы прадукт у сваёй гандлёвай групе на беларускіх паліцах, які ўвёў над-утылітарную камунікацыю: калі цукар выступае не проста прадуктам першай неабходнасці, але і сродкам надаць жыццю саладосці. 

tsukernya_1.jpg

tsukernya_2.jpg

tsukernya_3.jpg

tsukernya_4.jpg

tsukernya_5.jpg

tsukernya_6.jpg

tsukernya_7.jpg

tsukernya_8.jpg

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: