Fabula Branding распрацавала лагатып для Жыровіцкага фэсту на дабрачыннай аснове

Поделиться

Штогод 20 мая ў Жыровіцах святкуюць цуд з'яўлення іконы Маці Божай «Жыровіцкая» на лясной грушы ў 1470 годзе. У гонар адной з найвялікшых святынь Беларусі вось ужо ў трэці раз праводзіцца «Жыровiцкі фэст», у якім прымаюць удзел аматарскія і прафесійныя музычныя і харавыя калектывы, сольныя выканаўцы, паэты. Падчас фэсту ладзяцца ўрокі народнага танца, майстар-класы народных умельцаў, гульнi і іншыя актыўнасці пад адкрытым небам.

Кіраўніцтва Місіянерскага аддзела Навагрудскай епархіі звярнулася да Fabula Branding з просьбай распрацаваць для Жыровіцкага фэсту лагатып, які б перадаваў творчы кірунак фестывалю і адлюстроўваў яго духоўную сутнасць.

Так з'явіўся лагатып-груша, унутры якога — сілуэт ігрушавага дрэва з анёлам, крону якога ўтвараюць розныя музычныя інструменты.

Праект распрацаваны на дабрачыннай аснове.

1_630.jpg

2_630.jpg

3_630.jpg

4_630.jpg

5_630.jpg

6_630.jpg

7_630.jpg

8_630.jpg

9_630.jpg

10_630.gif

11_630.jpg

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: