Дзелавітая жанчына як аснова вобраза для ТМ «Добрая жонка» ад Fabula Branding

Поделиться

Fabula Branding распрацавала ўласную гандлёвую марку «Добрая жонка» для ААТ «Мінбакалеягандаль».

Брыф

Прадукт − бакалейныя вырабы 3-х розных катэгорый: соль, цукар, некалькі відаў круп. Цанавы сегмент − сярэдні. Геаграфія збыту: Рэспубліка Беларусь. Мэтавая аўдыторыя: пераважна жанчыны, у большай колькасці сямейныя, узрост 25+, даход сярэдні. Сітуацыя ўжывання: самастойнае прыгатаванне ежы для сябе і сям'і. 

Рашэнне

Рашэннем стала гандлёвая марка «Добрая жонка», якая вылучаецца сваёй нацыянальнай арыентаванасцю і эмацыянальнасцю. Беларускамоўны нейм, візуальна ўвасоблены ў буйным шрыфтавым лагатыпе, і каларытны брэнд-персанаж, стаўшы кампазіцыйным цэнтрам дызайну, − усе элементы спрыяюць эфектыўнаму адмежаванню ад канкурэнтаў. Прывабны, гумарыстычны, гіпербалізаваны вобраз спрытнай гаспадыні прыцягвае ўвагу,  настройвае спажыўцоў на пазітыўнае ўспрыманне прадукту, выклікае ўсмешку і адначасова давер. 

Дзелавітая, упэўненая ў сабе жанчына паўстае ў якасці аўтарытэтнай асобы, што разбіраецца ў прадукце і раіць лепшае (пэўную гандлёвую марку).  Добрая жонка размаўляе з пакупнікамі мовай трапных народных прымавак, якія выкарыстаны ў якасці слоганаў. Катэрагрыйна-відавое адмежаванне прадукцыі адбываецца па фонавым колеры ўпакоўкі, плашках з адпаведнымі назвамі, а на некаторых SKU таксама пры дапамозе арыгінальнай высечкі ў форме падола сукенкі, якая дазваляе разгледзець змесціва.

dz_01.jpg

dz_02.jpg

dz_03.jpg

dz_04.jpg

dz_07.jpg

dz_08.jpg



Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: