Digital-агенцтва getbob стварыла ўласную канцэпцыю шчасця Ūtulle каб павіншаваць партнераў

7 Марта 2018 4125 0 Креатив
Поделиться

У многіх краінах існуе свая жыццёвая філасофія. Яна ўкладваецца ў некалькі правіл, якія дазваляюць стварыць атмасферу спакою, цяпла і прыязнасці. У Даніі філасофія называецца хюге, у Японіі – дзэн, у Швецыі – лагом. 

У чаканні 8 сакавіка і сапраўднай вясны ў Беларусі з’явілася свая канцэпцыя шчасця, якую назвалі Ūtulle.

Слова Ūtulle утварылася ад беларускага «ўтульнасць». Гэта ўніверсальнае слова падыходзіць для любога выпадку: вы можаце паглыбляцца ва Ūtulle, праводзіць Ūtulle-вечары, пажадаць блізкім Ūtulle на 8 сакавіка.

getbob_8m_650x440_2 (1).jpg

У аснове канцэпцыі ляжаць чатыры правілы беларускага шчасця:

1. Жыццё павінна быць салодкім.

Беларусы проста не ўяўляюць, як можна есці без дэсерту ці выпіць чай без салодкага. Пясочнае пячэнне, шакалад, бела-ружовы зефір, журавіны ў цукры, блінцы – рэдка сустрэнеш беларуса, які не пакаштаваў бы за дзень што-небудзь з пералічанага.

2. Жыццё павінна быць сагравальным.

Якія б ні былі маразы, беларусы ўмеюць ствараць цяпло і ўтульнасць вакол сябе: доўгія вячоркі ў кавярнях, велізарныя кубкі гарачага чаю, бабуліны шарсцяныя швэдры здольны сагрэць у любое надвор’е.

3. Жыццё павінна быць цікавым.

Цікавае – значыць насычанае: з кожным днём у Беларусі з’яўляецца ўсё больш мерапрыемстваў і ініцыятыўных праектаў. Цікавае – значыць разнастайнае: ад паходаў на «Мазгабойню» да прагляду серыялаў. Цікавая як звонку, так і знутры: ад вячорак з сябрамі да вечароў за кнігамі.

4. Жыццё павінна быць духмяным.

Ūtulle – гэта пах толькі што прыгатаванай шарлоткі, духмянай кавы, лясной марознай свежасці. Менавіта гэтыя водары, прывычныя для беларусаў, выклікаюць асаблівае пачуццё ціхамірнасці і ўтульнасці.

getbob_8m_650x440_2 (2).jpg

Для кожнага з гэтых правіл digital-агенцтва getbob сфарміравала спецыяльны інструмент, які паклала ў віншавальны набор для сваіх кліентаў да 8 сакавіка: духмяныя свечкі, кніга сучаснага беларускага аўтара, абляпіхавы чай і зефір ручной работы.

IMG_6231.JPG

 



Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: