Cвет і мінімалістычнасць. Студыя «Іквадарт» зрабіла сайт-галерэю для мастачкі Дар’і Усавай

Поделиться

Мастачка Дар’я Усава стварае калажы ва ўласнай запатэнтаванай тэхніцы «Pieces Art». Дар’я працавала з мноствам вядомых музеяў і галерэй у Нью-Йорку, Маскве, Жэневе і Лазане, таксама яе работы трапілі ў фонд Guggenheim Museum у Нью-Йорку. Калажы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсяму міру. Студыя «Іквадарт» зрабіла сайт-галерэю для мастачкі.

Галоўная задача новага сайта — расказаць пра праекты мастачкі і максімальна прывабна паказаць яе работы. Таксама было важна расказаць пра Дар’ю і яе дзейнасць: выстаўкі, дабрачынныя мерапрыемствы, майстар-класы.

1_iquadart_dariausova-case_first-screen.jpg


Ідэя і дызайн

Стварылі сайт-галерэю, дзе асноўную ўвагу аддалі работам мастачкі. Зрабілі светлы і мінімалістычны дызайн.

У дызайн дабавілі вертыкальныя накіравальныя – яны нагадваюць тонкія ніці, на якія падвешваюць карціны ў галерэях.

2_iquadart_dariausova-case_gallery.jpg

Галоўная старонка

Галоўная старонка з’яўляецца невялікай прэзентацыяй мастачкі і яе работ. Тут наведвальнік можа ўбачыць найбольш вядомыя карціны – іх мы размясцілі ў слайдары, – а таксама пазнаёміцца з Дар'яй: дабавілі на старонку сціслую інфармацыю пра Дар’ю і спасылку «Даведацца больш пра мастачку».


Раздзел «Калажы»

Работы мастачкі паказаны ў калекцыях. На старонцы асобнай калекцыі паказалі калажы такім чынам, каб карыстальнік, не націскаючы на работу, мог добра разглядзець яе.

3_iquadart_dariausova-case_collages.jpg

Работы мастачкі зручна разглядваць як з дэсктопа, так і са смартфона.

4_iquadart_dariausova-case_responsive.jpg

Пахвалімся напаследак

Сайт атрымаў Honorable Mention на сусветным конкурсе сайтаў Awwwards, Special Kudos на конкурсе CSS Design Awards, а таксама заняў 2-е месца ў конкурсе сайтаў Рэйтынгу Байнэту-2019 у намінацыі «Прома-сайт».  

5_iquadart_dariausova-case_hm.jpg

Над праектам працавалі:  

Кліент: Дар’я Усава

Студыя «Іквадарт» 

Кіраўнік праекта: Вераніка Шарай; 

Дызайнер: Ліана Клімовіч; 

Франтэнд праграміст: Арцём Пранько; 

Бэкэнд праграміст: Андрэй Дзешкевіч.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: