Чытаем па-беларуску з velcom: як мабільны аператар стаў настаўнікам для школьнікаў

Поделиться

Ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom» існуе ўжо амаль два гады.  Першапачаткова ўдзел у праекце планаваўся толькі для школьнікаў Мінскай вобласці. Пра праект стала вядома іншым установам адукацыі. Іх прадстаўнікі звярнуліся да арганізатараў, каб незвычайныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры прайшлі ў іншых рэгіёнах краіны. Так праект працягнуўся па ўсёй Беларусі.

Арганізатары: кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Год стварэння праекта:  2015 г.

Мэта праекта: зацікавіць дзяцей і падлеткаў беларускай літаратурай, выхаваць у малодшага пакалення добрае стаўленне да роднай мовы, паведаміць пра тое, што свет беларускай літаратуры насамрэч неабсяжны.

Задача: арганізаваць маштабны рэспубліканскі праект, у рамках якога вялікая колькасць малодшых школьнікаў зацікавіцца беларускай мовай і літаратурай. Падтрымаць ідэю папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры сярод дзяцей і падлеткаў. Зрабіць унёсак у фармаванне нацыянальнай самаідэнтычнасці ў вучняў пачатковай школы.

чытаем11.JPG

Мапа праекта «Чытаем па беларуску з velcom» уключала ўсе шэсць абласцей нашай краіны – абласныя і раённыя цэнтры, а ў некаторых рэгіёнах каманда праекта наведала і невялікія населеныя пункты.

Механіка праекта

Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» пачаўся ў Мінску ў кастрычніку 2015 года і на той момант прайшоў больш чым у 30 установых адукацыі. Вясной 2016 года праект выйшаў на рэспубліканскі ўзровень, бо арганізатары атрымалі мноства лістоў з просьбамі правесці падобныя ўрокі ў рэгіёнах краіны. Такім чынам, да дзяцей прыязджалі цікавыя настаўнікі і праводзілі для іх незвычайныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры. Заняткі праводзіліся ў форме гульні. Для кожнага з настаўнікаў прадугледжана асаблівая праграма ўрока, падчас якога вучні актыўна ўключаюцца ў гульнявы працэс, запамінаюць новыя беларускія словы і пазнаюць шмат новага пра свет беларускай літаратуры.

чытаем1.jpg

Пастаянныя настаўнікі праекта. Незвычайнымі настаўнікамі для дзяцей сталі знакамітыя асобы, якія ў жыцці і працы карыстаюцца беларускай мовай і якія здольныя да таго, каб навучыць гэтаму малодшае пакаленне. Цікавыя ўрокі па арыгінальнай праграме для школьнікаў праводзілі беларускія дзіцячыя пісьменнікі, а таксама дзеячы культуры і спорту.

У якасці сталых настаўнікаў праекта паўдзельнічалі наступныя асобы.

Уладзімір Ліпскі – беларускі пісьменнік, галоўны рэдактар дзіцячых часопісаў «Вясёлка» і «Буся». Аўтар звыш 60 кніг, сярод якіх «Рыгоркавы прыгоды», «Марынчына казка», «Як Бог стварыў свет» і іншыя. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Юрый Жыгамонт – знакаміты беларускі акцёр, які служыў у Тэатры юнага гледача. Юрый з’яўляецца тэлевядучым легендарнай праграмы «Падарожжа дылетанта».

Раіса Баравікова – пісьменніца і паэтка. Напісала шмат кніг паэзіі. Яна таксама актыўна працуе ў прозе, драматургіі, мастацкім перакладзе і шмат піша для дзяцей. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Наталля Бучынская – беларуская дзіцячая пісьменніца. Казкі Наталлі гучаць ў радыёперадачах, друкуюцца ў дзіцячых часопісах «Вясёлка», «Островок», «Городской газете», у зборніках выдавецтва «Мастацкая літаратура» і інш.

Алена Масла – беларуская пісьменніца-казачніца. З'яўляецца аўтарам кніг і шэрагу публікацый у перыёдыцы на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры.

На менавіта такі выбар настаўнікаў для праекта паўплывалі некалькі фактараў. Па-першае, гэта выдатнае валоданне мовай. Па-другое, пэўнае ўспрыманне школьнікамі асоб, якія з’яўляюцца для іх любімымі аўтарамі. Па-трэцяе, гэта зацікаўленасць саміх настаўнікаў у працы з дзецьмі.

Кожны з пастаянных настаўнікаў сацыяльна-адукацыйнага праекта «Чытаем па беларуску з velcom» на працягу рэалізацыі рэгіянальнага этапа ў Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілёўскай, Бресцкай, Мінскай абласцях і ў горадзе Мінску змог правесці незвычайныя заняткі для 23 тысяч малодшых школьнікаў у 184 школах нашай краіны. Усяго было праведзена 185 урокаў у рамках праекта.

Такім чынам, каманда «Чытаем па беларуску з velcom» за 2 гады існавання праекта праехала 21 тысячу кіламетраў і правяла незвычайныя ўрокі ў 40 населеных пунктах Беларусі. Самае заходняе месца, прадстаўнікі якога прынялі ўдзел у праекце – аграгарадок Квасоўка Гродзенскай вобласці. Самае паўднёвае месца – горад Брагін. Самым паўночным месцам стаў горад Наваполацк, а самым усходнім – Крычаў.

Некаторыя з урокаў праекта былі праведзены ў зусім незвычайных месцах, дзе няма школьных партаў і дошкі. Сярод іх Магілёўская гарадская ратуша, футбольны стадыён «Барысаў-Арэна», «Новы замак» у Гродна, лялечны тэатр у Віцебску, прадпрыемствы «БелАЗ» і «Беларуськалій».

чытаем4.jpg

Падтрымка праекта. «Чытаем па-беларуску з velcom» падтрымалі і іншыя знакамітыя асобы, якія зацікаўленыя ідэяй развіцця беларускай мовы і літаратуры. У розны час настаўнікамі для школьнікаў былі лёгкаатлетка Аліна Талай, футбаліст Дзмітрый Ліхтаровіч, тэлевядучыя Яўген Перлін і Андрусь Такінданг і інш. Таксама праект падтрымалі футбольныя клубы «БАТЭ», «Славія», «Днепр», гандбольны клуб «БГК імя Мяшкова», хакейны клуб «Металург». Агульная колькасць запрошаных настаўнікаў – 22 чалавекi.

Ініцыятыву таксама падтрымалі рэспубліканскія і мясцовыя адукацыйныя органы ўлады.

чытаем2.JPG

Фінал праекта. Фінальны этап праекта прайшоў у выглядзе вялікага мерапрыемства ў Мінску ва ўнутраным дворыку БДУ, на якое запрасілі вучняў з розных рэгіёнаў і настаўнікаў праекта. Мерапрыемства прайшло пры прадтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, мела выгляд квэста на веды беларускай гісторыі, мовы і літаратуры, у рамках якога таксама прайшоў конкурс, які выявіў лепшага чытача беларускіх вершаў.

чытаем6.jpg

PR-падтрымка. На кожны з урокаў запрашаліся прадстаўнікі мясцовых сродкаў масавай інфармацыі. Журналісты зацікавіліся гэтай ініцыятывай. Па выніках праекта каля 600 матэрыялаў было апублікавана ў агульнарэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

чытаем3.jpg

На працягу праекта вучні 2-3 класаў пазнаёміліся не толькі з сучаснай беларускай літаратурай і пісьменнікамі, але і атрымалі практычныя лінгвістычныя навыкі.

Кампанія velcom у чарговы раз пацвердзіла, што надае ўвагу развіццю беларускай мовы і літаратуры. Больш за тое, «Чытаем па-беларуску з velcom» натхніў кампанію на стварэнне і развіццё праекта MOVABOX у падтрымку сучаснай беларускай літаратуры.

Каманда праекта

Кампанія velcom

Вячаслаў Смірноў

Віктар Пазнякоў

Дар’я Пракаповіч


Камунікацыйная кампанія GBS

Дзмітрый Гмыза

Алёна Ціханава

Катажына Валкоўская

Вераніка Макарава

Таіса Пажогіна


Поделиться
Обсуждение:
Читайте также: