"Будзьма!" выпусціла набор стыкераў пра "Буквар" і беларускую літаратуру

Поделиться

Па ўсім свеце назіраецца сапраўдны стыкерны бум! Дзе іх толькі цяпер не сустрэнеш: на стадыёнах, у трэнажорных залах, у барах, клубах і шмат дзе яшчэ. "Будзьма!" не засталася ўбаку: пабачыў свет набор з 29 яскравых стыкераў, які будзе цікавы не толькі дзецям, але і дарослым.

bb_stickers_cover.jpg

У першым выпуску – тэматычныя стыкеры да творчасці беларускіх класікаў Яна Баршчэўскага, Янкі Маўра, Максіма Гарэцкага і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а таксама налепкі, прысвечаныя нашаму "Буквару", які сёлета адзначыў сваё 400-годдзе. Кожны ліст са стыкерамі аздоблены кароткім інфарматыўным апісаннем.

bb_stickers_page1.jpg

"Яскравыя і адметныя, гэтыя стыкеры ўпрыгожаць вашыя планшэты, камп’ютары, ноўтбукі ды іншыя прылады", - лічаць у "Будзьма!". 

bb_stickers_page2.jpg

Налепкі можна знайсці ў некаторых мінскіх крамах, а неўзабаве найлепшыя са стыкераў павінны з’явяцца ў Тэлеграме.

bb_stickers_page3.jpg

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: