“Будзьма!” выдала набор паштовак “Не маўчы па-беларуску”: найлепшае + навінкі

Поделиться

Больш беларускіх словаў, новыя малюнкі – вялікі набор паштовак з серыі “Не маўчы па-беларуску” ад “Будзьма!” ужо ў продажы! Камплект складаецца з найбольш папулярных паштовак, на якія кампанія атрымала найбольш ухвальных адозваў ад чытачоў – гэта цудоўныя тэматычныя малюнкі з назвамі вопраткі, ежы, жывёл, колераў, раслін, мэблі і нават канцылярскіх прыладаў. А новыя паштоўкі будуць распавядаць пра эмоцыі (фота паштоўкі) і з чаго складаецца аўтамабіль (фота паштоўкі).

Вясёлыя і крэатыўныя малюнкі для паштовак, як і раней, стварыла Дар’я Мандзік, аўтарка ідэі праекта “Не маўчы па-беларуску”, а дызайн – кіраўнік студыі “Адліга” Анатоль Лазар.

nie-mauczy_02.jpg

nie-mauczy_04.jpg

Шукайце новы набор паштовак “Не маўчы па-беларуску!” у мінскіх кнігарнях, ды памятайце, што зашмат словаў па-беларуску не бывае!“

  • Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72:
  • “Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;
  • “Веды”, вул. К.Маркса, 36;
  • “Цэнтральная кнігарня”, пр-т Незалежнасці, 19;
  • Этна-крама “Рагна”, вул. Сухая, 4 / вул. Караля, 22;
  • “Эўрыка”, вул. Куйбышава, 75;
  • “Светач”, пр-т Пераможцаў, 11;

Пра новыя пункты продажу ў абласных цэнтрах будзе паведамлена дадаткова.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: