Брэндбук А-100: Fabula Branding правяла маштабную працу над фірмовым стылем сеткі аўтазаправачных станцый

12 Октября 2017 2678 0 Брендинг Дизайн
Поделиться

АЗС «А-100» — гэта маштабная сетка шматфункцыянальных аўтазаправачных комплексаў. Каб узмацніць пазнавальнасць брэнда і палепшыць адстройку ад канкурэнтаў, было неабходна распрацаваць брэндбук, які б рэгламентаваў выкарыстанне элементаў візуальнай ідэнтыфікацыі аўтазаправачных станцый.

1.jpg

Пачынаючы працу над брэндбукам, Fabula Branding сумесна з кампаніяй «НИКОИНЖИНИРИНГ» правяла аўдыт знешняга выгляду сеткі заправак і высветліла ўспрыманне аб'екта мэтавай аўдыторыяй. Неабходна было распрацаваць агульную зладжаную сістэму візуальных атрыбутаў і ліквідаваць існуючае на той момант рознагалоссе ў афармленні, якое размывала вобраз брэнда і пагаршала ягоную запамінальнасць.

Так, быў уніфікаваны лагатып, які ва ўзгаданы перыяд выкарыстоўваўся як у выглядзе ўжо вядомай кветкі герберы, так і ў сваім новым «геаметрычным» увасабленні. Пасля ліквідацыі шматлікіх рознастылёвых варыяцый графічны элемент набыў канкрэтныя пазнавальныя формы.

15.jpg

5.jpg

12.jpg

4.jpg

Была распрацавана адзіная схема колераў. Дамінуючым колерам у афармленні АЗС, фірмовай атрыбутыкі і камунікацыйных пасланняў стаў прыязны аранжавы. Цёплы і яркі, ён добра перадае каштоўнасці і філасофію брэнда — кліентаарыентаванасць, уважлівасць, ветлівасць і энергічнасць. А стрыманы шэры дапамагае распавесці пра тэхналагічнасць сеткі.

7.jpg

2.jpg

Замацаванне пэўнай схемы колераў за брэндам спрыяла ўсталяванню трывалай асацыятыўнай сувязі «аранжавы — гэта А-100», што палягчае ягоную ідэнтыфікацыю.

Шматстаронкавы брэндбук падрабязна апісвае асаблівасці кожнага элемента айдентыкі і рэгламентуе ўсе варыянты іх выкарыстання: ад стандартаў афармлення сувенірнай і рэкламнай прадукцыі да правіл брэндзіравання памяшканняў, фірмовага аўтатранспарта і карпаратыўнага сайта.

11.jpg

14.jpg

6.jpg

8.jpg

9.jpg

Усяго было распрацавана больш за 200 пазіцый.

Заўвага: лагатып і архітэктурны стыль (фрызы, стэлы, навесы і іншыя архітэктурныя носьбіты) распрацаваны кампаніяй VDS.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: