Бот-экскурсавод: getbob digital agency распрацавала чат-бота для экскурсій па Лідзе і Лідскім бровары

Поделиться

Суполка ААТ «Лідскае піва» ў Facebook запусціла чат-бота, які склаў кампанію гасцям фестывалю LIDBEER і правёў экскурсію па найбольш знакавых і цікавых месцах горада Ліды, у тым ліку і па бровары. Як і бровар, чат-бот размаўляў на беларускай мове, меў 25 “піўных” гісторый пра Ліду і дзясяткі ўнікальных здымкаў у кішэні. Удзельнікі маглі кіраваць маршрутам бота пры дапамозе кнопак: такім чынам, для кожнага карыстальніка экскурсія была сваёй.

_4_обложка.gif

Мэты і задачы кампаніі:

  1. Распрацаваць канцэпцыю і механіку digital-кампаніі для анонсу экскурсіі па заводзе «Лідскае піва» з улікам піку цікавасці да падзеі – фестывалю LIDBEER.
  2. Падтрымаць адзін з напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ААТ «Лідскае піва» – захаванне традыцый і гісторыі беларускага броварства.

Мэтавая аўдыторыя: 

Актыўныя беларусы, якія любяць падарожнічаць, прымаюць удзел у развіцці нашай краіны. Шануюць родную мову, але размаўляюць на ёй толькі час ад часу. Пастаянна шукаюць нагоды ганарыцца сваёй краінай і знаходзяць іх. 

Перыяд правядзення: жнівень-кастрычнік

Ідэя: Пашпацыруем па Лідзе? Наш чат-бот складзе вам кампанію!

Захаванне гістарычнай спадчыны Беларусі – адзін з галоўных напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ААТ «Лідскае піва». У 2013 годзе была выпушчана кніга «Гісторыя лідскага бровара: з 1876 па 2012 гады», зараз рыхтуецца яе другое выданне. Менавіта яна і стала крыніцай “ведаў” бота-экскурсавода, які склаў віртуальны маршрут па горадзе і правёў па ім кожнага зацікаўленага ўдзельніка.

IMG_1212.PNGIMG_1211.PNG

Удзельнікі маглі кіраваць маршрутам, размаўляючы з ботам пры дапамозе кнопак – такім чынам, кожны карыстальнік меў магчымасць стварыць уласную экскурсію. Яна складалася з унікальных гістарычных фактаў, якія раскрываюць легендарныя падзеі ў жыцці беларускага броварства і «Лідскага піва» – старэйшага з бесперапынна дзеючых у Беларусі піўзаводаў.

Дадатковая мэта чат-бота – зацікавіць кнігай новае пакаленне: тых, хто звык камунікаваць у мэсэнджэрах і ўспрымаць інфармацыю праз кароткія гісторыі. Як і бровар, чат-бот размаўляў на беларускай мове і меў 25 цікавых гісторый пра Ліду. 

Напрыклад, чат-бот паказаў піўныя этыкеткі, якім больш за сто год. Расказаў, як дзякуючы бровару ў Лідзе з’явілася першая тэлефонная лінія і колькі тады ў горадзе жыло сем’яў з прозвішчам Пупко (прозвішча заснавальніка бровара). Апошняе паведамленне – запрашэнне на экскурсію з магчымасцю адразу патэлефанаваць і забраніраваць ўдзел.

IMG_1209.PNGIMG_1210.PNG

Для таго, каб паведаміць кожнаму наведвальніку старонкі ААТ «Лідскае піва» ў Facebook пра існаванне чат-бота, была створана аніміраваная вокладка з навігацыяй, якая паказвала, як пачаць з ім размову. Гэта дазволіла атрымаць дадатковы арганічны трафік карыстальнікаў.

Screenshot_2.png

Лагічным працягам віртуальнай прагулкі з чат-ботам стаў фестываль LIDBEER, падчас якога можна было паўтарыць маршрут, пройдзены ў Facebook, і завяршыць яго наведваннем цэнтра ўсёй гісторыі – Лідскага бровара.

Вынікі:

>500 удзельнікаў 

>1560 прачытаных гісторый

Кліент:

Наталля Яфімкіна, менеджар па карпаратыўных камунікацыях ААТ “Лідскае піва”
Надзея Мікалаева, спецыяліст па карпаратыўных камунікацыях ААТ “Лідскае піва”

Агенцтва:

Крэатыўная распрацоўка і рэалізацыя – getbob digital agency
Мікіта Капыценка, Юлія Шатун – крэатыў
Юлія Гуцулюк – менеджмент
Ірына Васюцінская – дызайн
Юлія Сергіеўская – прадакшн


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: