Беларускія князі ў Telegram: пакет сцікераў выпусціла "Радыё Свабода"

Поделиться

У Telegram з'явіліся новыя сцікеры ад "Радыё Свабода". Дзесяць стыкераў звязаныя з беларускай гісторыяй: у мэсэнджэры можна будзе дасылаць сябрам Вітаўта, Альгерда, Гедыміна, Кейстута і Рагвалода.

Спампаваць стыкеры можна бясплатна, перайшоўшы па спасылцы: https://t.me/addstickers/svabodaradio.

sticker_677534217680191497.png

sticker_677534217680191498.png

sticker_677534217680191503.png

sticker_677534217680191506.png

sticker_677534217680191507.png

sticker_677534217680191508.png

sticker_677534217680191509.png

sticker_677534217680191510.png

sticker_677534217680191511 (1).png

sticker_677534217680191512.png

Пра новы пакет сцікераў Marketing.by расказаў Валер Каліноўскі, вэб-рэдактар сайту "Радыё Свабода":

— Ідэя зьявілася тады, калі да нас дайшло, што рабіць стыкеры для Telegram вельмі проста — і што іх ня трэба «ўзгадняць» з супрацоўнікамі мэсэнджэра. Спачатку мы зрабілі набор малюнкаў «Свабоду ўсім», якія раней былі «афлайнавымі стыкерамі»: ня так даўно Свабода раздавала фірмовыя налепкі «Свабоду марозіву», «Свабоду хакеістам», «Свабоду міліцыі» і іншыя. Тыя стыкеры нам, канешне, падабаюцца, але іх не хапала для перадачы пэўных эмоцыяў у перапісцы. Вырашылі дапоўніць больш патрыятычнымі варыянтамі.

Чаму выбралі менавіта Telegram? Бо гэта адзін з самых бясьпечных мэсэнджэраў. «Сакрэтныя чаты» ў ім абароненыя ад узлому злачынцамі і недабразычліўцамі, за што мы яго вельмі любім. Канешне, ёсьць мо нават больш бясьпечны Signal, але ім у Беларусі, паводле нашых назіраньняў, карыстаюцца значна меней. Да таго ж, у Telegram мы вядзем свой канал, дзе паведамляем пра тэрміновыя навіны і даём дайджэст навінаў за дзень. Мы спрабавалі завесьці публічны чат і ў іншым, не настолькі бясьпечным, але папулярным у Беларусі мэсэнджэры, ды не прайшлі «ўзгадненьне» распрацоўшчыкаў. Наўрад ці станем спрабаваць «узгадніць» стыкеры.

Стыкеры нам стварыў той жа мастак ДэЛёс, які ўжо шмат год штодзень робіць нам «Невясёлыя карцінкі». Мы самі спрабавалі разабрацца, хто гэта. Атрымалася вось так

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: