Аўтары праекту «Купала поштай» зрабілі паспяховы праект з email-рассылкай у Беларусі

Поделиться

Месяц таму агенцтва email-маркетынгу HandBox запусціла праект “Купала поштай” – штодзённую email-рассылку вершаў народнага паэта. Менш чым за месяц у праекта набралося 2000 падпісантаў, і іх колькасць расце у геаметрычнай прагрэсіі кожны дзень.  

kupala.png

Задача праекту: пашырыць веды беларусаў пра родную мову і літаратуру.

Мы зрабілі праект літаральна за адзін дзень – 16 лютага. У вельмі аператыўным рэжыме абралі назву, купілі хостынг, зрабілі дызайн на TIlda, напісалі вітальны тэкст і падабралі першыя вершы для рассылцы, – распавядае Уладзімір Андрыенка, дырэктар агенцтва HandBox. – Як апынулася, нашая аператыўнасць не была дарэмнай, – на наступны дзень іншыя людзі планавалі запусціць абсалютна аналагічны праект, але мы былі сталі першымі.

История запуска-1.png

История запуска-2.png

Як толькі праект быў запушчаны, стваральнікі праекту адразу падрыхтавалі прэс-рэліз, які разаслалі па розных выданнях. Усяго праект атрымаў 25 публікацый, а таксама некалькі ўзгадванняў на тэлебачанні і радыё.

Насамрэч, нам вельмі пашанцавала: мы запусціліся 17 лютага, а 21 святкуецца сусветны Дзень роднай мовы. Мы апынуліся “у струмені”, таму пра нас напісала шмат выданняў, — дзеліцца Уладзімір.

17439825_1465901873462683_488355613_n.png

“Купала поштай” хутка знайшоў сваю аўдыторыю. У першыя дні пасля запуску праекту на яго падпісвалася штодзённа каля 500 чалавек. Зараз тэмпы росту значна паменьшыліся, але гэта не паменьшыла цікаўнасць чытачоў.

У сярэднім, лісты ад “Купала поштай” адкрываюць 70% падпісантаў. Звычайную рассылку ў сярэднім адкрываюць каля 25-30%, — кажа Уладзімір.

Таксама “Купала поштай” знайшоў водгук да чытачоў. Рэгулярна на пошту праекта прыходзяць лісты з падзякай і добрымі словамі.

Падзяка-3.png

Але што сапраўды стала нечаканым сюрпрызам для аўтараў — дык гэта тое, што запушчаны імі краудфандынг стаў сапраўды паспяховым.

Мы запусцілі краудфандынгавую кампанію, бо нам было цікава, ці могуць нашы падпісанты падтрымаць нас матэрыяльна. Сэрвіс MailChimp пабудаваны такім чынам, што на чым большую колькасць адрэсаў ты разсылаеш лісты, тым больш сродкаў трэба выдаткоўваць. Таксама трэба аплочваць платформу, на якой зроблены сайт. Менавіта таму мы вырашылі запусціць краудфандынг. Разаслалі ліст па падпісантах з просьбай дапамагчы сродкамі і вось здолелі сабраць як раз неабходную суму для падтрымкі праекту яшчэ на некалькі месяцаў, - распавядае Уладзімір.

У бліжэйшых планах каманды — маштабаваць праект. Адзін з варыянтаў - стварыць рассылку з малюнкамі беларускіх мастакоў.

Прачытаць вершы Купалы можна па спасылцы.

Каманда праекту

Уладзімір Андрыенка — кіраўнік праекту, дырэктар агенцтва HandBox.
Ксенія Тарасевіч — PR-менеджэрка, капірайтынг
Міця Післік — дызайнер


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: