12 варыянтаў лагатыпа Дня Волі-2019 прапанавалі беларускія дызайнеры

25 Января 2019 1839 0 Дизайн
Поделиться

Дызайнеры, фрылансеры, крэатыўныя студыі, брэндынгавыя кампаніі і дызайнерскія бюро запрашалiся стварыць лога і фірмовы стыль для Дня Волі 2019. Аб гэтым 16 студзеня паведамiў Павел Белавус, адзiн з арганiзатараў фэста. 

Досвед і фірмовы стыль #БНР100 паказаў, што гэта вельмі важна і дазваляе такім чынам аб’яднаць шматлікія ініцыятывы.

Вось як выглядаў брыф

Дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 — які за апошнія 30 гадоў стаў народным святам Дзень Волі.

Кожны год у 20-х чыслах сакавіка ў розных кутках свету ў розных фарматах збіраюцца беларусы і адзначаюць гэты дзень. Таму не прывязваемся ў лога да лічбы 25, бо пакуль гэта не афіцыйнае дзяржаўнае свята, асноўныя мерапрыемствы звычайна адбываюцца ў прамежку двух тыдняў да і пасля гэтай даты.

Што трэба?

Распрацаваць агульны лагатып і фірмовы стыль для гэтага свята, які ў 2019-м і далей будзе шырока выкарыстоўвацца ў разнастайных варыяцыях.

Дзе будуць выкарыстоўвацца:

— афішы і плакаты,
— атрыбутыка і прома-прадукцыя,
— банеры і ўлёткі,
— аздабленне сцэны і мерапрыемстваў,
— паштоўкі і буклеты,
— ролікі і карцінкі ў сацыяльных сетках,
— і ўсё што вы толькі можаце ўявіць і прыдумаць.

Пра што гаворыць лога і фірмовы стыль:

— Дзень Волі — адзін з галоўных дзён у новай гісторыі Беларусі, звязаны з пачаткам фармавання сучаснай беларускай дзяржаўнасці;
— Незалежнасць, суверынітэт, дзяржава, краіна, Беларусь, нацыя, народ — галоўныя словы і значэнне гэтага дня;
— беларуская мова;
— традыцыі — спадчына — перспекты — развіццё — імкненне наперад — змяняемся і развіваемся, але захоўваем і паважаем традыцыі, гісторыю, мову і культуру;
— герб “Пагоня” ў шматлікіх варыяцыях і бел-чырвона-белы сцяг — галоўныя сімвалы.

Вось што прапанавалi дызайнеры

Wiecier Mechaniczny

Аляксей Скрыпнік

Антон Цімашкоў

Арцём Бабоўнікаў

Вольга Крылова

Ксенія Багачова

Ляшчоў Дзяніс

Макс Пякарскі

Раман Кавалеўскі

Саша Чабатароў

Сяргей Пехцяроў

Ільяс Сарыгёз


Як адзначае Павел Белавус, "калі вам нічога не падабаецца і вы ведаеце хто і як зробіць лепш, то ёсць яшчэ час да канца студзеня даслаць вашыя прапановы". У пачатку лютага усе прапановы і меркавані ў сацсетках будуць праанлизаваны, збярэцца працоўную групу, якая и выбярэ найбольш удалы варыянт.

Marketing.by попросили оценить предложенные варианты Алексея Сосницкого, креативного директора агентства PG Branding, входящего в ТОП-3 рейтинга креативности.

"Интересный бриф. Хотел бы сразу отметить, что мое согласие комментировать работы по брифу не связаны с моими политическими взглядами или убеждениями. У меня в топ-3 вошла работа Саши Чеботарева.

Потому что у политики должно быть лицо. Или яйцо. Это сейчас модно. Да и вообще страна у нас юная, подобная метафора вполне уместна. Цыплята - это всегда глубоко.

Также в мой топ вошла работа Сергея Пехтерева. Минималистично, чисто. 101 читается. А вот паттерн мне не зашел. Но, это такое, субъективное.

Ну и в топ я с точки зрения дизайна включу решение Романа Ковалевского. Хотя это и суперсильно похоже на нашумевший в прошлом году туристический бренд России. Что делает это решение достаточно спорным. Однако, выполнено чисто, идея понятна. Эстетичнее с моей субъективной точки зрения, чем другие варианты. Простите, если кого обидел. 

Всех с наступающим китайским новым годом."

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: