А суддзі хто? Чым можа быць карыснай новая трацейская установа для рэкламістаў

Поделиться

Чым можа быць карыснай новая трацейская установа (арбітраж) ў сферы інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальнай ўласнасці для рэкламістаў.

11391182_1046200725408844_4384801668414521294_n.jpg

Бягучы травень адзначыўся стварэннем новай установы – Трацейскі суд у сферы інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальнай уласнасці Асацыяцыі кампаній інфармацыйных тэхналогій (АКІТ).  

Навошта? Каму гэта патрэбна і ці можа гэта быць цікавым ці карасным спецыялістам, якія працуюць у галіне рэкламы.

Калі абугуліць, адна з найчасцейшых прытэнзій, якія чуеш у бок юрыста – яны размаўляць на невядомай мове. Быццам бы ўсе словы знаемыя, а зразумець нічога немагчыма. Менавіта для таго, каб перакласці с юрыдычнай на нармальную мову, адкінуць звыклы афіцыёз, спрасьціць разгляд і зрабіць яго больш зразумелым і  звыклым для бакоў, ствараюцца спецыялізаваныя арбітражы.

Ніжэй Вы знойдзеце адказы на найбольш простыя  і распаўсюджаныя пытанні аб сутнасцi арбіражу і вырашыць, ці можа ён быць цікавы асабіста вам. 

Чым адрозніваецца суд дзяржаўны ад трацейскага?

У адпаведнасці з агульным правілам спрэчкі, якія ўзніклі паміж суб'ектамі і не былі добраахвотна урэгуляваныя, павінны канчаткова вырашацца у дзяржаным судзе ў адпаведнасці з адмысловымі працэсуальнымі нормамі. Але што можна зрабіць, калі бакі жадаюць выключыць дзяржазны суд з гэтага процэссу. Пачынаючы з 2012 году, стала магчымым утварэнне ўнутраных трацейскіх судоў (звычайна спецыялізаваных) як альтэрнатывы дзяржаўным установам.

Такім чынам, трацейскі суд (арбітраж) – гэта альтэрнатыўны дзяржаўнаму, орган і  спосаб вырашэння канфлікту, які выключае ўмяшальніцтва дзяржавы на стадыі разгледжання спрэчкі па сутнасці. Трацейскі суд выключаны з сістэмы дзяржаўных судоў, дзейнічае ў адпаведнасці з уласным рэгламентам, аднак ягоныя пастановы абавязковыя для выканная бакамі, і, ў выпадку адмовы ад добраахвотнага выканання, могуць быць споўненыя прымусова.

Навошта звяртацца да арбітражу, калі есць дзяржаўны суд?  

Карацейшыя тэрміны разгледжання (ад двух месяцаў ва ў дзяржаўнай установе, да адного – у арбітражы).

Спецыалізацыя. Арбітрамі з'яўляюцца спецыялісты, якія працуюць ў галіне інтэллектуальнай уласнасці, а таксама рэкламы. Гэта азначае, что  вы будзеце размаўляць з арбітрам на адной мове, а ён будзе разумець сутнасть адносін, якія склаліся паміж бакамі не толькі з пункту гледжання права, але ж і фактычных абставін.

Танней. Не на шмат, але ж танней). З памерамі збораў можна азнаеміцца тут.

Якія спрэчкі разгледжваюцца у Трацейскім судзе АКІТ?

Арбітраж з'яўляецца спецыялізаваным і у ягонай сферы кампетэнцыі знаходзяцца пытанні, тым ці іншым спосабам датычныя да інтэлектуальнай уласнасці. Аднак арбітраж мае права прыняць справу да свайго разгледжання только пры прысутнасці так званай арбітражнай (трацейскай) дамовы, якая можа быць як уключаная непасрэдна у тэкст кантракту, так і быць складзенай у выгладзе асобнага дакументу.

Што датычыцца дагавараў на рэкламные паслугі, давалі часта яны утрымліваюць умовы, звязаныя са стварэннем аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і размеркаваннем правоў на іх. Нярэдка ў бакоў узнікаюць спрэчкі наконт такого, ці з'яўляецца атрыманы прадукт арыгінальным, ці вычашчыныя права на яго. Усе гытыя пытанні патэнцыяльна могуць быть прадметам арбітражу. Стандартная трацейская дамова можа быць знойдзена тут

Даведка:

Па рашэнні галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама ад 7 май 2015 года №012 створаны пастаянна дзеючы Трацейскі суд у сферы інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальнай уласнасці Асацыяцыі кампаній інфармацыйных тэхналогій (АКІТ).

Суддзямі прызначаныя вядучыя юрысты і спецыялісты ў сферы гаспадарчых праваадносін, інтэлектуальнай уласнасці і інфармацыйных тэхналогій.

У іх ліку два юрыста з каманды «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры », якія таксама з'яўляюцца юрыдычнымі прадстаўнікамі карпарацыі Майкрасофт у Беларусі.

Тэкст падрыхтаваны Святланай Валуевай для marketing.by

Поделиться
Обсуждение:
Читайте также: